Падзеі: пра ўнікальны цёплы дом, энергетыку для ўсіх і іншае…
Цёплы дом
У 2012 годзе прадпрыемствам “Брэстжылбуд” будзе ўзведзены першы ў Брэсце шматпавярховы жылы дом з выкарыстаннем новай серыі сценавых панэлей і перакрыццяў, вытворчасць якіх наладжана заводам буйнапанэльнага домабудавання.
Дапамога павялічана
У Беларусі дзяржаўная дапамога па доглядзе за дзецьмі-інвалідамі ў 2012 годзе ўстанаўліваецца ў размеры 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму. Такая мера прадугледжана Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 гады. Раней размер гэтай дапамогі складаў 65 працэнтаў БПМ.
Свята для будучыні
28 снежня старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар наведаў Кобрынскую дзіцячую вёску. Кіраўнік вобласці сустрэўся з выхаванцамі і іх мамамі і ўручыў падарунак – вылічальны комплекс з мультымедыйным праектарам. А 29 снежня ў абласным Цэнтры маладзёжнай творчасці Канстанцін Сумар павіншаваў з навагоднімі святамі 350 дзяцей з апякунскіх, малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, а таксама пераможцаў спартыўных спаборніцтваў, алімпіяд, конкурсаў, фестываляў і актывістаў дзіцячага руху Берасцейшчыны.
Стары новы цэнтр
Пасля капітальнага рамонту і ўстаноўкі новага абсталявання пункт сувязі, які размяшчаўся на першым паверсе будынка Брэсцкага філіяла “Белтэлекама” на праспекце Машэрава, 21, пераўтварыўся ў высокатэхналагічны сэрвісны цэнтр. Урачыстае адкрыццё яго адбылося ў сераду.
Энергетыка для ўсіх
Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый абвясціла 2012 год Міжнародным годам устойлівай энергетыкі для ўсіх і рэкамендавала дзяржавам-членам ААН скарыстацца гэтай нагодай для павышэння ўзроўню дасведчанасці насельніцтва аб важнасці рашэння пытанняў энергакарыстання.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.