Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • Пра наваселле ў пракуратуры, дабрачынную ёлку і іншае…

Пра наваселле ў пракуратуры, дабрачынную ёлку і іншае…


Прэзідэнты стварылі ЕЭК
19 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, на якім прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі стварылі Еўразійскую эканамічную камісію і назначылі старшынёй яе калегіі Віктара Хрысценку. 20 снежня ў сталіцы Расіі беларускі лідар удзельнічаў у сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, а таксама ў нефармальным юбілейным саміце СНД.

Аб выніках і перспектывах
Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Нацыянальнай бібліятэцы правёў прэс-канферэнцыю, якая была прысвечана вынікам адыходзячага года і далейшым перспектывам развіцця краіны. У ёй прынялі ўдзел каля 400 журналістаў больш за 300 беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі.

Задачы тэрытарыяльнай абароны
19 снежня адбылося пасяджэнне савета па каардынацыі дзейнасці адміністрацыйных, праваахоўных, кантрольных органаў, воінскіх, пагранічных падраздзяленняў і мытных службаў пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Канстанціна Сумара. На ім былі падведзены вынікі работы органаў кіравання вобласці па развіцці тэрытарыяльнай абароны і вызначаны задачы па яе ўдасканаленні ў 2012 годзе.

У пракурораў – наваселлі
20 снежня адразу дзве раённыя пракуратуры Брэстчыны справілі наваселлі. У гэты дзень у новыя будынкі, дзе створаны выдатныя ўмовы працы, перасяліліся пракурорскія работнікі Драгічынскага і Бярозаўскага раёнаў. Ва ўрачыстых мерапрыемствах з гэтай нагоды прынялі ўдзел Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк, старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар і пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.

Дабрачынная ёлка
29 снежня ў межах рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» ў абласным Цэнтры маладзёжнай творчасці адбудзецца абласное дабрачыннае дзіцячае навагодняе свята з удзелам кіраўніцтва вобласці. Сюды з’едуцца 350 дзяцей з усіх рэгіёнаў Брэстчыны, у тым ліку пераможцы алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, конкурсаў, фестываляў, актывісты дзіцячага руху, дзеці-сіроты. У праграме – навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне, работа гульнявых пляцовак, танцавальна-забаўляльная праграма ля ёлкі, навагоднія падарункі.

Жаночы зварот
Прэзідыум і праўленне абласнога аддзялення ГА «Беларускі саюз жанчын» звярнуліся да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, усіх землякоў з просьбай прыняць удзел у правядзенні на Брэстчыне дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і напярэдадні навагодняга свята і Каляд наведаць прыёмныя і апякунскія сем’і, установы, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды і дзеці-сіроты, павіншаваць дзяцей са святамі і ўручыць ім падарункі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля