Беларусь

Рэзананс: “Жыроўка” з сюрпрызам”


Артыкул пад такой назвай быў змешчаны ў “НТ” 12 лістапада гэтага года. У ім расказвалася пра нездавальняючую работу бухгалтэрыі Маларыцкай ЖКГ па налічэнні камунальных плацяжоў, што выклікае шмат нараканняў з боку гараджан і стварае неразбярыху пры аплаце “жыровак”.
На крытычнае выступленне газеты атрыманы адказ з абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі” за подпісам намесніка генеральнага дырэктара А.А. МАРОЗАВА:
“Праблемы з налічэннем жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва ўзніклі ў КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” у сувязі з пераходам прадпрыемства на новую праграму па налічэнні жыллёва-камунальных паслуг. Са жніўня сёлетняга года ўкаранёна і дзейнічае новая праграма налічэння на платформе 1С “Бухгалтэрыя для Беларусі + Упраўленне ЖКГ”. У працэсе яе эксплуатацыі паўсталі  часовыя тэхнічныя праблемы, звязаныя з пераносам старой базы дадзеных у новую праграму. Узнікла неабходнасць у яе дапрацоўцы і карэкціроўцы, унясенні змяненняў у разлікі, прыём і апрацоўку атрыманых плацяжоў і іншыя пытанні. Адсюль і часовыя нязручнасці для насельніцтва, скаргі.
Для хутчэйшага зняцця праблемных пытанняў да дапрацоўкі праграмы прыцягнуты яшчэ адзін праграміст, праведзена растлумачальная работа са спецыялістамі па прыёме камунальных плацяжоў ААБ “Беларусбанк”, з 8 лістапада 2011 года на дадзены ўчастак работы пераведзены яшчэ адзін бухгалтар.
На працягу снежня 2011 года ўсе пытанні па налічэнні жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву будуць вырашаны і дастаўка паведамленняў аб памеры аплаты будзе праводзіцца своечасова.
Інфармуем таксама, што рэжым работы бухгалтара па налічэнні жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву складае 40 рабочых гадзін у тыдзень, што адпавядае артыкулу 112 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Непрыёмны час у памеры 11 гадзін у тыдзень устаноўлены для таго, каб у бухгалтара была магчымасць працаваць з нарматыўнымі дакументамі, рабіць пераразлікі платы за жыллёва-камунальныя паслугі, справаздачу, рыхтаваць адказы на пісьмы і запыты. Раней пытанне аб пасадзе другога бухгалтара не разглядалася, бо па нарматыве адзін бухгалтар павінен весці 3000 асабовых рахункаў. У КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” бухгалтар абслугоўвае 2583 асабовыя рахункі. Але ў сувязі з існуючымі праблемамі ў цяперашні час дадзены ўчастак работы раздзелены на двух бухгалтараў

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля