Газета “Рэспубліка” і Беларускі металургічны завод шукаюць рэкардсменаў
Усе жадаючыя могуць стаць удзельнікамі сумеснага праекта газеты “Рэспубліка” і Беларускага металургічнага завода
Для праекта “Сам сабе рэкардсмен” арганізатары шукаюць незвычайных людзей па ўсёй Беларусі. Пад словам “рэкорд” трэба разумець не спартыўныя вынікі, а самыя незвычайныя дасягненні нашых таленавітых землякоў.
Героем можа стаць, напрыклад, той, хто можа з’есці больш за іншых горкага перцу; садаводы-аматары, якія вырошчваюць у сваім садзе бананы ці якія іншыя нетрадыцыйныя для свайго рэгіёна плады; экстрэмалы, што жывуць на дрэвах, або прыгажуні з самымі доўгімі валасамі… Палёт фантазіі не абмежаваны!
На старонках “Рэспублікі” будуць змешчаны матэрыялы пра рэкардсменаў, а ў канцы праекта пройдзе галасаванне, якое дапаможа выбраць самага ўнікальнага чалавека Беларусі. Падарунак пераможцы – ноўтбук.
Паралельна пройдзе конкурс і сярод тых, хто падкажа арганізатарам чалавека-унікума. Пераможцу ўручаць падарунак, які ён выбера сам – ад канцылярскага набору да фотаапарата і дыктафона. Свае падказкі можаце перадаць па тэлефонах: 8(017)287-18-18, 8(017)287-15-11, 8(029)708-07-37, 8(029)527-70-59, ці адправіць па электроннай пошце: eBerezuyk@mail.ru; panteleeva_katya@mail.ru.
Знойдзем рэкардсменаў разам!
Яўгенія БЕРАЗЮК,
Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА,
карэспандэнты газеты “Рэспубліка”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.