Беларусь

А ў нас у двары…


Жыльцы многіх кобрынскіх шматпавярховак самі ствараюць прыгажосць каля сваіх дамоў
Жывуць у многіх кобрынскіх шматпавярхоўках неабыякавыя да прыгажосці людзі. Вылучаюцца пазіцыяй і сумленнымі адносінамі актывісты дамавых камітэтаў. Аднак намеснік дырэктара Кобрынскай ЖКГ па ідэалагічнай рабоце Святлана Раманюк незадаволена: такіх людзей яшчэ не столькі, як хацелася б. А таму парадак у дварах і пад’ездах гарадскіх і сельскіх шматпавярховых дамоў так розніцца. У аднглядзе жылога фонду, сочаць, каб рамонт жылых дамоў праводзіўся якасна і своечасова, удзельнічаюць у арганізацыі спаборніцтваў за ўзорны парадак і высокую культуру быту, а таксама за выдатнае ўтрыманне дамоў, месцаў агульнага карыстання, дваравых тэрыторый. Мы ж, са свайго боку, лепшыя дамавыя камітэты стараемся заахвочваць матэрыяльна. Па выніках работы за мінулы год каштоўнымі падарункамі для сямі грамадскіх фарміраванняў сталі насценныя гадзіннікі, якія ўручаны іх старшыням.
У ліку ўзнагароджаных і прызёры абласнога конкурсу сярод сельскіх, пасялковых, гарадскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва – дамавыя камітэты дома №104 мікрараёна г. Кобрын-2 і дома №95 па вуліцы Пралетарскаалянціна Уласовіч адзначана ўзнагародай Кобрынскага райвыканкама. Пра гэтую жанчыну і жыльцы дома, двор якога ў гэтыя асеннія дні патанае ў кветках, і работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі гавораць толькі самае лепшае. Актыўная, ініцыятыўная, яна душой хварэе не толькі за дом, у якім жыве. Па яе ініцыятыве дамавы камітэт працуе з праблемнымі сем’ямі, цяжкімі падлеткамі, распаўсюджвае інфармацыю па здаровым ладзе жыцця, арганізуе культурныя мерапрыемствы, інфармуе жыльцоў аб рабоце мясцовых органаў улады па пытаннях жыццезабеспячэння насельніцтва.
Вядома, без падтрымкі такіх жа аматараў прыгажосці, як яна сама, наўрад ці ўдалося б столькі зрабіць па ландшафтным дызайне прыдамавой тэрыторыі, уладкаванні пад’ездаў, абсталяванні дзіцячай пляцоўкі і аўтастаянкі. Гэта, у першую чаргу,  датычыцца намесніка старшыні Галіны Булах. Ужо ў гэтыя асеннія дні яна жыве планамі на будучую вясну. А пенсіянер Віктар Марчук ля свайго пад’езда стварыў маленькую аранжарэю. І ёсць, на шчасце, шмат іншых людзей, для якіх двор шматпавярхоўкі стаў родным…
Надзея ЯЦУРА, “НТ”,
г. Кобрын.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля