Беларусь

Балоны – пад кантролем


У рэдакцыю прыйшоў ліст з Баранавіцкага раёна. Андрэй ГРЫЦУК падзяліўся інфармацыяй, што мясцовая газавая служба неналежным чынам выконвае сваю работу. Маўляў, і балоны няпоўныя прывозяць, і з кліентамі ў дыспетчарскай не зусім ветліва размаўляюць. Гэты ліст рэдакцыя накіравала для разгляду ва ўнітарнае прадпрыемства “Брэстаблгаз”.
Як паведаміў “НТ” генеральны дырэктар прадпрыемства Яўген ШАЛОНІК, ліст жыхара вёскі Рабковічы быў уважліва вывучаны і праведзена службовае расcледаванне названых у пісьме парушэнняў пры забеспячэнні спажыўцоў звадкаваным газам у балонах.
“Дастаўка балонаў ажыццяўляецца аўтатранспартам прадпрыемства. Увесь транспарт аснашчаны спадарожнікавай сістэмай GPS-маніторынгу… Пры дастаўцы строга захоўваецца нумарны ўлік балонаў і абавязковая пламбіроўка кожнага балона. Парушэнняў не выяўлена”. Як і адхілення ад зададзенага маршруту аўтамабіля з балонамі ў дзень, пра які пісаў чытач. Не давяраць спадарожнікавай сістэме кантролю ў нас падстаў няма.
Што да эпізоду з няякасным балонам, які быў устаноўлены ў аднавяскоўкі аўтара звароту ў газету, дык на балоне, сапраўды, была выяўлена няспраўнасць – закупорка вентыля. Яго замянілі на другі і пры гэтым дадатковай платы са спажыўца не бралі.
Крытыка не знайшла па-цвярджэння, але ж пазітыўны момант у гэтай гісторыі таксама ёсць – газавікі яшчэ раз пераправерылі службу дастаўкі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля