Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • У вобласці зарэгістравана 16 выпадкаў атручвання грыбамі

У вобласці зарэгістравана 16 выпадкаў атручвання грыбамі


Па дадзеных абласнога Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, якія агучыла на прэс-канферэнцыі намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Таццяна Корчык, на 21 верасня ў нашай вобласці ўжо зарэгістравана 16 выпадкаў атручвання грыбамі. Прычым адзін – са смяротным вынікам. Месяц таму ад ужывання няправільна апрацаваных грыбоў у Баранавіцкім раёне памерла 84-гадовая жанчына. Больш за ўсё пацярпелых у Брэсце – 7 чалавек. Сумная статыстыка не абышла таксама гарады Баранавічы і Пінск, Камянецкі і Іванаўскі раёны.
Варта памятаць, нагадваюць спецыялісты, што лю-дзям сталага ўзросту, цяжарным жанчынам, дзецям да 12 гадоў і грамадзянам з хранічнымі захворваннямі страўнікава-кішэчнага тракту ўвогуле ўжыванне грыбоў супрацьпаказана. Ні ў якім разе не трэба збіраць іх у межах горада, каля аўтамабільных дарог, чыгункі, дзе нават ядомыя грыбы могуць зрабіцца смяротна небяспечнымі для чалавека. Збіраць трэба толькі тыя дары лесу, якія вы ведаеце, і лепш за ўсё – маладыя і цэлыя.
Вярнуўшыся з “палявання”, сабранае неабходна як мага хутчэй апрацаваць. Грыбы абавязкова трэба адварыць, першы адвар зліць, перамыць і потым яшчэ адварваць хвілін 20. Толькі пасля гэтага можна іх смажыць, паніраваць і г.д. Калі ўсё ж вы раптам адчуеце недамаганне – востры галаўны боль, слабасць, ванітаванне – неадкладна клічце доктара. Да прыезду “хуткай” паспрабуйце выклікаць ірвоту, піце многа вады і захоўвайце пасцельны рэжым.
Вось такія элементарныя меры, пераканана Таццяна Корчык, дапамогуць аматарам ціхага палявання пазбегнуць непрыемных наступстваў атручвання грыбамі.
Будзьце ўважлівымі і асцярожнымі пры зборы грыбоў – толькі тады дары лесу стануць смачнай ежай, а вы і вашыя блізкія не бу-дзеце праз гэта пакутаваць.
Марыя ВЯЧОРКА,
студэнтка інстытута журналістыкі БДУ

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля