Беларусь

  • Главная
  • Актуальна!
  • Ажыятаж на спажывецкім рынку стаў падставай для прыняцця кіраўніцтвам вобласці шэрагу неадкладных мер

Ажыятаж на спажывецкім рынку стаў падставай для прыняцця кіраўніцтвам вобласці шэрагу неадкладных мер


У мінулую суботу, пасля нарады аб сітуацыі на спажывецкім і валютным рынках у Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар правёў пашыраную нараду з удзелам старшынь гаррайвыканкамаў, кіраўнікоў гандлёвых арганізацый і аптовых баз. Востра стаяла пытанне: што зроблена на сённяшні дзень і што неабходна выканаць у сціслыя тэрміны для навядзення парадку на спажывецкім рынку Брэстчыны?
Начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Валянціна Хандошка падрабязна праінфармавала, якая работа вядзецца з вытворцамі па насычэнні гандлю дэфіцытнымі таварамі. А сярод іх самымі запатрабаванымі аказаліся цукар, алкагольныя напіткі, мяса (асабліва – куры), мыючыя сродкі, пральны парашок, крупы, масла і нават воцат.
27 мая брастаўчане раскупілі тысячу тон цукру, а ў адным з супермаркетаў устаноўлены своеасаблівы рэкорд: адна тона разышлася літаральна за 6 мінут… Прычына простая – яго падаражанне. Цяпер жа ажыятажу на цукар не назіраецца. Затое многія з нас ператварылі сваё жыллё ў склады. І хоць мудрая прымаўка сцвярджае, што запас бяды не чыніць, ды толькі варта памятаць пра тэрміны захавання прадуктаў – не надта вялікія…
На нарадзе былі заслуханы кіраўнікі рэгіёнаў і гандлёвых арганізацый. Перад імі пастаўлена канкрэтная задача: на працягу тыдня забяспечыць поўны асартымент тавараў народнага спажывання, у тым ліку прыватны гандаль – прадукцыяй сваіх вытворцаў. Пад асаблівы кантроль узята пытанне цэнаўтварэння і гандлёвых надбавак, што найбольш хвалюе пакупнікоў. “Трэба зрабіць так, каб у чэрвені людзі забыліся пра няхватку пэўнага тавару – асабліва таго, які вырабляецца ў нас, – падагульніў кіраўнік вобласці. – А для гэтага ўсім неабходна працаваць у рэжыме сапраўднага часу”.
Галіна МІХАЛЕВІЧ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля