Брэстчыну наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Брус Бакнел

Брэстчыну наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Брус Бакнел

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

З афіцыйным візітам Брэстчыну наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Брус Бакнел

Знешнеэканамічны абарот вобласці і Злучанага Каралеўства за студзень – верасень 2013 года складае 17,6 мільёна долараў ЗША, з іх экспарт складае 7,7 мільёна, а імпарт – 9,9. Губернатар вобласці Канстанцін Сумар на сустрэчы адзначыў, што знешнеэканамічная дзейнасць паміж Брэстчынай і Вялікабрытаніяй пакідае жадаць лепшага і прапанаваў прасоўваць на рынак Англіі малочную, мясную і іншую прадукцыю.  Пасол жа адказаў, што прыватныя кампаніі самі выбіраюць, дзе займацца бізнесам, таму яны вырашаюць, куды накіроўваць інвестыцыі. Кіраўнік вобласці згадзіўся з гэтым, але папрасіў Бруса Бакнела растлумачыць і прэзентаваць ім магчымасці вядзення бізнесу ў рэгіёне і стварэння прадпрыемстваў у свабоднай эканамічнай зоне “Брэст”, дзе падатковая нагрузка амаль на 50 працэнтаў меншая, чым, напрыклад, у Мінску.
Акрамя эканамічных стасункаў існуе мноства іншых кропак судакранання. Гэта сувязі ў галіне адукацыі, аздараўлення дзяцей (каля 500 дзяцей вобласці аздаравілася ў Вялікабрытаніі), дабрачыннай дзейнасці (шматлікія арганізацыі аказваюць матэрыяльную дапамогу школам Брэстчыны і Кобрынскай дзіцячай вёсцы) і іншых сферах.
Пасля сустрэчы з губернатарам Брус Бакнел наведаў Брэсцкую крэпасць, СЭ3 “Брэст” і Белавежскую пушчу, кобрынскую фабрыку цацак “Палессе”, паразмаўляў са студэнтамі БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Лілія КАШТАНЮК, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Паспяхова выступілі на нацыянальным чэмпіянаце брэсцкія цырульнікі

Следующая запись

Новая міні-футбольная пляцоўка пабудавана ў сярэдняй школе № 19 г. Брэста