Ці смачна будуць есці дзеці?
Тэрытарыяльныя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі правялі пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі харчовых блокаў ва ўстановах адукацыі вобласці
Усім добра вядома, што харчаванне дзяцей павінна быць не толькі збалансаваным і рацыянальным, але і бяспечным у эпідэміялагічным плане. З мэтай ацэнкі сітуацыі захавання гігіенічных патрабаванняў пры арганізацыі харчавання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі вобласці санітарная служба правяла праверку іх харчовых блокаў, якой было ахоплена 799 харчблокаў, ці амаль 72 працэнты ўсіх устаноў адукацыі.
Вынікі паказалі, што, дзякуючы ўкараненню ў гэтым годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі тыпавой Праграмы вытворчага кантролю за захаваннем санітарных норм і правіл, выкананню адпаведных санітарна-супрацьэпідэмічных і прафілактычных мерапрыемстваў, якія былі распрацаваны абласным цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя сумесна з усімі зацікаўленымі бакамі, павышана эфектыўнасць унутранага кантролю за захаваннем патрабаванняў санітарных норм. Парушэнняў выяўлена ў 1,9 раза менш, чым у 2012 годзе. Разам з тым, факты безадказнасці і парушэння санітарных норм маюць месца. Відавочна, што павінен быць больш строгім кантроль з боку кіраўнікоў устаноў адукацыі.
Не страціла сваёй актуальнасці і пытанне ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы харчовых блокаў, што прывяло да парушэнняў у 22,3 працэнта выпадкаў з зарэгістраваных падчас праверкі.
Па ўсіх фактах прыняты адпаведныя меры да адказных асоб, у тым ліку і адміністрацыйныя.
Кацярына МІНЕЦ, загадчык аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў ДУ “Брэсцкі АЦГЭіГЗ”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.