Філалагічны Эверэст

Філалагічны Эверэст

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

25 сакавіка ў Брэсце завяршыўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры
На працягу пяці дзён 120 школьнікаў з усёй краіны выконвалі складаныя заданні і аспрэчвалі права на запаветную перамогу, якая дае магчымасць без іспытаў паступіць у прэстыжныя ВНУ. Алімпіяда праходзіла ў 3 этапы: напісанне водгуку, выкананне комплекснай праграмы, вуснае выказванне.
Асаблівасць інтэлектуальнага спаборніцтва ў тым, што сёлета ў ім прынялі ўдзел дзеці і педагогі Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы. Начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Міхаіл Ціханчук падкрэсліў, што руская мова, як і беларуская, з’яўляецца неад’емнай часткай нашай камунікацыі. На яго думку, такі філалагічны форум стаў цудоўнай магчымасцю для дзяцей не толькі праявіць свае веды, але і пазнаёміцца з таленавітымі равеснікамі.
Журы алімпіяды ўзначальваў дэкан філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Іван Роўда. За правядзеннем спаборніцтва назіралі высокія госці: кансультант Міністэрства адукацыі Раіса Сідарэнка, віцэ-консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Наталля Філіпава, старшыня грамадскага аб’яднання “Рускае таварыства” Сяргей Моладаў.
Філалагічны Эверэст пакарылі дзяўчаты. Дыпломы I ступені атрымалі: Ганна Пярова з гімназіі №33 г. Мінска
(9 клас), Валерыя Гаўрылава з СШ №3 г. Стаўбцы Мінскай вобласці (10 клас), Валерыя Няшытая з гімназіі №14 г. Гомеля (11 клас). За творчасць і натхненне прыз ад Саюза пісьменнікаў Беларусі атрымала навучэнка Гомельскага абласнога ліцэя Марыя Маліноўская. Спецыяльным прызам Міністэрства адукацыі як лепшы сельскі школьнік узнагароджана Наталля Мазуркевіч. У агульнакамандным заліку на першым месцы – Магілёўская вобласць, на другім – г. Мінск, трэцяе заняла Гомельская вобласць.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

На зямлі Івана Рэя

Следующая запись

Валерый КЛІМЧУК, дырэктар Бярозаўскай ЖКГ: “Мне не сорамна прайсці па горадзе…”