Калі “плачуць” бярозы…

Калі “плачуць” бярозы…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Нелегальная нарыхтоўка бярозавага соку прадугледжвае штраф да 20 базавых велічынь
З прыходам вясны асаблівую вастрыню набывае пытанне нарыхтоўкі бярозавага соку. Абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету папярэджвае: рабіць гэта трэба правільна і легальна, не парушаючы прыродаахоўнае заканадаўства.
Пры нарыхтоўцы смачнай драўнянай вільгаці юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець лясны білет, выпісаны асобай, якая вядзе лясную гаспадарку. Ну, а жыхары вобласці могуць прыдбаць вясновы напітак у бліжэйшых лясніцтвах.
Нарыхтоўка соку на тэрыторыі, дзе такая дзейнасць забаронена, ці нарыхтоўка без належнага дакумента прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасць і штраф да 20 базавых велічынь. Акрамя таго, правапарушальнікі павінны пакрыць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю пашкоджаннем дрэў, па спецыяльных таксах.
Аб фактах незаконнай нарыхтоўкі бярозавага соку можна паведаміць на нумар “гарачай лініі” абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету: 8-0162-23-96-90.
Аляксандр ДАМАШЭВІЧ,
старшы інспектар абласной
інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Толькі шчаслівая выпадковасць выратавала 50 рыбакоў…

Следующая запись

Пірог “Цыбульны трыумф”