Пірог “Цыбульны трыумф”
ад намесніка загадчыка аддзела адукацыі Пінскага райвыканкама Алы ПРЫЛОЎСКАЙ:
– Мне імпануюць стравы, якія выдатна прыгатаваны з самых звычайных прадуктаў. Колькі разоў здзіўлялі крэатыўным падыходам да кулінарнай справы мае калегі-педагогі! Аднойчы пачаставалі пірагом, ды такім духмяным і смачным, што я хуценька занатавала рэцэпт. Цяпер сама ім ахвотна карыстаюся і вам, шаноўныя чытачы “Народнай трыбуны”, рэкамендую паспрабаваць пірог “Цыбульны трыумф”.
Нам спатрэбяцца: 3 шклянкі мукі, 0,5 чайнай лыжкі харчовай соды, 9 сталовых лыжак смятаны, 150 г сметанковага масла (або маргарыну), 2-3 яйкі, 150 г сыру, 6 вялікіх цыбулін, соль, алей.
Масла (ці маргарын) надзіраем на тарцы. Гасім воцатам соду, дадаём яе да масла, солім, высыпаем муку і старанна замешваем цеста. Кладзём яго ў халадзільнік на 10 хвілін. Тым часам нарэжам кубікамі цыбулю, патушым яе на алеі ў глыбокай патэльні і пакінем астываць. Яйкі ўзбіваем са смятанай, сыр надзіраем на тарцы. Гэтыя інгрэдыенты злучаем з цыбуляй, перамешваем – начынка для пірага гатовая.
Папярэдне змазаўшы алеем круглую форму для выпякання, выкладаем у яе цеста, прымінаючы яго да дна і сценак. Пасля – начынку роўным слоем і адпраўляем пірог у духоўку на 30-40 хвілін.
Нават той, хто не адносіць цыбулю да сваіх любімых прадуктаў, не ўстаіць перад “Цыбульным трыумфам” і спакусіцца паспытаць хоць кавалачак. Смачна есці
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.