Галасы за Беларусь

Галасы за Беларусь

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Форум дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў рэгіёна сабраў у Брэсце таленавітых, крэатыўных і ініцыятыўных школьнікаў
У абласным Цэнтры маладзёжнай творчасці два дні праходзіў форум грамадскіх аб’яднанняў “Галасы маладых “За Беларусь!”. Таленавітыя, крэатыўныя, ініцыятыўныя дзеці і падлеткі з усіх куточкаў Берасцейшчыны сабраліся разам дзеля цікавых сустрэч, творчых урокаў і майстар-класаў, абмену вопытам работы грамадскіх суполак. Барды і паэты, юныя карэспандэнты і фалькларысты, члены клубаў ЮНЕСКА і аб’яднання юных выратавальнікаў-пажарных – усім было што паказаць і расказаць. А яшчэ ў дзяўчат і хлопцаў мелася вялікае жаданне навучыцца ў равеснікаў і старэйшых таварышаў чамусьці новаму, удасканаліць свае творчыя і грамадскія навыкі.
Форум працаваў па секцыях, дзе тэорыю спалучылі з практыкай. Вынікі работы потым прэзентавалі ўсім удзельнікам мерапрыемства. Хтосьці адзначыў дзіцячую навукова-практычную канферэнцыю “Спадчына беларусаў”, а камусьці спадабаўся збор юных паэтаў і бардаў “Дэбют”. Дарэчы, на форуме прэзентавалі зборнік “Малады падлесак”, у які ўвайшлі лепшыя творы, што прагучалі на мінулагоднім форуме “Галасы маладых”. Незабыўныя ўражанні пакінуў майстар-клас “Ведай наша!”, на якім школьнікі развучылі побытавыя танцы Брэстчыны, а потым паказалі іх равеснікам на сцэне ЦМТ. У секцыі “Лідар” вучыліся арганізоўваць грамадскую работу, а ў секцыі клубаў ЮНЕСКА абмяркоўвалі цікавыя праекты супрацоўніцтва з замежнымі сябрамі. Юныя карэспандэнты напісалі рэпартажы з секцый форуму і падрыхтавалі відэаролік аб тым, як праходзіла сустрэча маладых.
Яркі, запамінальны, цікавы, карысны – такімі эпітэтамі форум “Галасы маладых “За Беларусь!” ахарактарызавалі яго ўдзельнікі. Самыя актыўныя былі адзначаны падзячнымі лістамі. А раз’ехаліся мы па сваіх гарадах і вёсках з надзеяй на новую сустрэчу, тым больш што арганізатары выказалі прапанову зрабіць форум штогадовым традыцыйным мерапрыемствам.
Надзея КРАЎЧУК,
клуб журналістыкі ЦПР,
г. Бяроза.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Служба ў новым фармаце

Следующая запись

Ахоўніцы спакою