Як у Парыжы і Мілане…
Аўтараў 14 калекцый з Брэстчыны Саша Варламаў запрасіў на “Мельницу моды”
26 калекцый прадэманстравалі стваральнікі берасцейскай моды на абласным конкурсе мадэльераў і дызайнераў адзення “Стыль-2011”.
Нягледзячы на тое, што фэст стаў 13-м па ліку, яго ўдзельнікі і арганізатары не пабаяліся ніякіх забабонаў і ўразілі гледачоў чароўнымі строямі і яркім шоу.
У намінацыі “Лепшая калекцыя” сярод пераможцаў “Стыля” мінулых гадоў перамагла калекцыя “Славянская душа” Вольгі Барадзей ПГУП “Брэст-тэкс”. Сярод “Майстроў моды” роўных не было Людміле Алейнік (ТАА “Коста-Доро”) з калекцыяй “Праванс”. У “Школе моды” перамог творчы тандэм дызайнераў з Баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці імя Чарнышова Кацярыны Грабеннікавай і Наталлі Страдзіньш з калекцыяй “Стары горад”. На другім месцы – Вераніка Грушнік з калекцыяй “Спадарыня” і Алена Амялько з “Паўночным ззяннем”. На трэцюю прыступку ўзышлі Наталля Івароўская і Кацярына Крысько (“ТIME AFTER”) і Іна Лютыч (“Вялікія дзяўчынкі не плачуць”). У спаборніцтве сярод мадэлей-дзяўчат лепшай прызнана Дар’я Смірнова, а сярод хлопцаў – Сяргей Ільюкевіч.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.