Горкі палын спалохае шкоднікаў
Майстар-клас ад кіраўніка аддзялення садаводства ААТ “Агросад “Рассвет” Брэсцкага раёна Мікалая АСТАПОВІЧА
Для таго, каб ураджай у садзе і сапраўды быў багатым, а плады – буйнымі і не пашкоджа-нымі хваробай ці пладажэркай, у чэрвені неабходна правесці апошнюю падкормку саду азотнымі ўгнаеннямі (пажадана 0,5-працэнтным карбамідам) у сукупнасці з комплекснымі ўдабрэннямі з мікраэлементамі. Зрабіць гэта можна як пад корань з іх заштукоўваннем, так і па кароне згодна з рэкамендацыямі. А яшчэ трэба абавязкова апрацаваць дрэвы супраць пладажэркі, сумясціўшы гэтую аперацыю з апрацоўкай супраць паршы і мучністай расы. Калі спецыяльныя прэпараты для барацьбы са шкоднікамі вам не па кішэні, замест іх можна выкарыстаць настой палыну горкага ці лістоў таматаў.
На маладых дрэўцах неабходна правесці прарэджванне завязей і кароны (выдаліць аднагадовыя парасткі, якія загушчаюць яе і абмяжоўваюць доступ святла, што перашкаджае ўтварэнню пладовай пупышкі ў ліпені-жніўні і адмоўна ўплывае на ўраджай наступнага года). Важна таксама агледзець дрэвы на наяўнасць яблыневага кветаеда. А ў спякоту маладыя дрэўцы шчодра палівайце вадой. Усе гэтыя меры правераны на практыцы ў нашым садзе і даюць добры эфект. Спадзяюся, не менш эфектыўнымі яны будуць і ў вашым невялічкім садзе.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.