Гатуем разам катлеты “Дзіўны вулкан”

Гатуем разам катлеты “Дзіўны вулкан”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

КАТЛЕТЫ “ДЗІЎНЫ ВУЛКАН” ад Вольгі АРЭХВА, начальніка Ляхавіцкага раённага вузла паштовай сувязі:
– На кухні я для сябе – самы патрабавальны і строгі суддзя. Пераканана: калі гаспадыні падабаецца прыгатаваная страва, дык і іншым яна прыйдзецца даспадобы. Таму прапаную правераны асабістым густам рэцэпт катлет “Дзіўны вулкан”.
Трэба ўзяць: мясны фарш – 1 кг, грыбы (шампіньёны ці якія іншыя) – 300 г, сыр – 300 г, маянэз – 200 г, 2-3 цыбуліны, соль, спецыі для мяса, алей.
Запраўляем фарш спецыямі, солім і фармуем круглыя мясныя катлеты. Робім у кожнай паглыбленне, нібы кратар вулкана, і выкладваем на бляху. Здрабняем грыбы і цыбулю, абсмажваем іх на патэльні з алеем. Гэтую масу выкладваем у “кратары” катлет. Змазваем зверху маянэзам і пасыпаем сырам, надзёртым на буйной тарцы. Адпраўляем бляху ў духоўку на 30 хвілін.
Пакуль “Дзіўны вулкан” запякаецца, можна прыгатаваць салату “Аб’ядзенне”.  Першы слой – парэзанае кубікамі філе селядцоў. Другі – свежая зялёная цыбуля, якую рэжам невялікімі кавалачкамі. Трэці слой – 2 памідоры, таксама здробненыя кубікамі. Зверху – маянэз сярэдняй каларыйнасці.
Салата “разбудзіць” апетыт, а катлеты “Дзіўны вулкан” з вашым любімым гарнірам ці проста з зяленівам дапамогуць не проста перамагчы голад, а атрымаць асалоду ад ежы.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Горкі палын спалохае шкоднікаў

Следующая запись

Пераможцам абласнога конкурсу бацькоўскіх клубаў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі стаў клуб “Дарослыя і дзеці” з Пружан