Не спяшайцеся круціць пальцам ля скроні…

Не спяшайцеся круціць пальцам ля скроні…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Сутыкаючыся з нечым неардынарным, не спяшайцеся круціць пальцам ля скроні
Дзяўчына бегла басанож па гарадской вуліцы. Нехта смяяўся, гледзячы ёй наўздагон, хтосьці крычаў сябру, заклікаючы таго азірнуцца на дзівачку. А потым адзін чалавек назваў гэта “разняволенай свядомасцю”.
Дарослы, сур’ёзны тэрмін. Ну, што ён можа сказаць? Занадта складана і абстрактна. І вось тут спатрэбілася школьнае ўменне: калі незразумела, чаму б не разбіць суму на простыя складальнікі? Я ўспомніла, што бачыла дастаткова людзей, пра якіх можна сказаць тое самае. Так, аднойчы ў аўтобусе побач са мной ехаў хлопец. Нічога незвычайнага: тыповы сонны студэнт. Сядзеў, сядзеў, а потым… заспяваў! Дзіцячую ўсім вядомую песеньку. Ён спяваў, бяздумна ўсміхаючыся. Захацелася падпяваць. І хтосьці падпяваў. Смешна?
Неяк я ўбачыла  мужчыну ў парку на лаўцы. І гэты мужчына… вязаў. Вязаў доўгі паласаты шалік. З мабільнікам ля вуха, гальштук, каб не перашкаджаў, перакінуты цераз плячо. Незнаёмец старанна вывязваў нейкі ўзор. Дзіўна?
А гэтыя смельчакі на сур’ёзных канферэнцыях у шортах? Людзі з пірсінгам? Людзі з неверагоднымі сінімі валасамі, з жоўтымі пазногцямі? Чым не прыклад разняволенай свядомасці?!
Складальнікаў тут шмат. Але ў жыццёвым ураўненні заўсёды атрымліваецца нешта нетыповае, а таму, верагодна, узрушальнае.
На мой погляд, гэта ўсё ж людзі, да свядомасці якіх хочацца далучыцца. І не варта на іх рэагаваць, як на неадэкватных асоб.
Паліна ВЕСЯЛОВА,
клуб журналістыкі ЦПР,
г. Бяроза.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

150 тысяч 175 абітурыентаў выказалі жаданне прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне

Следующая запись

Нефізічная формула ліцэіста Шараева