Нефізічная формула ліцэіста Шараева

Нефізічная формула ліцэіста Шараева

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Добрых вучняў у нашай вобласці шмат. А вось уключаных у Міжнародны Алфёраўскі фонд падтрымкі адукацыі і навукі – усяго адзін. І гэта Уладзімір Шараеў, які вучыцца ў ліцэі № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста.
Ужо з парога стала зразумела: пра ўнікальны талент юнака ведаюць усе  навучэнцы ліцэя. Чатыры дзяўчыны, якія стаялі каля ўвахода, прывітаўшыся і пачуўшы прозвішча Вовы, з ходу пачалі расказваць, які ён добры, разумны і спагадлівы. Пазней пра адказнага, мэтанакіраванага вучня ахвотна гаварыла і яго настаўніца Тамара Скавародка. Цікава было паслухаць і самога прызнанага фізіка брэсцкага ліцэя.
– Валодзя, скажы, калі ласка, як даўно ты стаў захапляцца фізікай і чаму абраў гэты прадмет?
– Яшчэ да паступлення ў ліцэй мне падабаліся дакладныя навукі: фізіка, матэматыка. Гуманітарныя прадметы мяне ніколі не цікавілі. Свой уклад у маё захапленне ўнесла і мама. Яна – настаўніца фізікі. Калі паступаў у ліцэй, загадзя ведаў, што пайду ў фізіка-матэматычны клас, бо хацеў глыбей і больш інтэнсіўна займацца гэтымі прадметамі.
– Як ты трапіў у Міжнародны Алфёраўскі фонд падтрымкі адукацыі і навукі?
– Стаў летась прызёрам рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы, а для гэтага трэба было шмат працаваць.
– Добры вучань. Які ён?
– Сукупнасць стараннасці, працавітасці, узаемаадносін з настаўнікамі і аднакласнікамі. Вучыцца трэба так, каб не было сорамна перад самім сабой.
– Што табе больш падабаецца: вывучэнне тэорыі альбо прымяненне ведаў на практыцы?
– Спалучэнне гэтых двух аспектаў. Без тэорыі немагчыма добра выканаць практычныя заданні. Працягваю вучыцца. Зноў паспяхова выступаў на алімпіядзе па фізіцы. Удзельнічаў у навуковых школьных канферэнцыях з работамі “Даследаванні радыяцыйнага фону ў жылых памяшканнях” і “Вымярэнне вышыні будынка рознымі спосабамі”.
– Як ты лічыш, аднакласнікі не зайздросцяць табе?
– Я не адрозніваюся ад іх, толькі пэўныя дысцыпліны ў мяне засвойваюцца лепш, чым у іншых. У мяне выдатны клас, у якім шмат адораных дзяцей, таленавітых. Маю сяброў не толькі сярод аднакласнікаў, але і вучняў іншых класаў.
– Чым ты займаешся ў вольны час?
– Захапляюся спортам, ужо 10 гадоў займаюся каратэ. Тры разы ездзіў на рэспубліканскія спаборніцтвы па гэтым відзе спорту. Усе тры разы былі паспяховымі. Лічу, маё захапленне дапамагае ў засваенні фізікі, бо калі займаешся некалькімі рэчамі, выпрацоўваецца сіла волі, стараннасць…
– Валодзя, ці ёсць у цябе формула поспеху?
– Мая формула – веды плюс удача, а перамога на алімпіядзе або канферэнцыі – гэта вялікая праца.
Гутарыла Ганна ІВАШЧАНКА,
студэнтка БрДУ
імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Не спяшайцеся круціць пальцам ля скроні…

Следующая запись

Гатуем разам катлеты “Дзіўны вулкан”