Каманды Бярозаўскага і Пружанскага раёнаў сталі пераможцамі IV абласной спартакіяды прафсаюза работнікаў культуры
Прайшла прафсаюзная спартакіяда на базе спартыўных збудаванняў Кобрына і атрымалася рэкорднай: удзел у ёй прыняў 441 спартсмен-аматар.
– Такія мерапрыемствы сталі традыцыйнымі, і тое, што колькасць удзельнікаў павялічваецца, сведчыць: людзям патрэбны такі актыўны адпачынак і бадзёрае баўленне часу, – ацаніла спартыўны форум старшыня абкама прафсаюза работнікаў культуры Галіна Крынец. – Хоць кожная каманда і спа-дзявалася на перамогу, галоўнае ўсё ж такі – добры настрой і пазітыў, запал атрымалі і ўдзельнікі, і арганізатары, і суддзі.
Аматараў спорту падтрымлівалі гледачы і сацыяльныя партнёры спартакіяды, падбадзёрвалі сваімі выступленнямі артысты. Дарэчы, спаборніцтвы атрымаліся вельмі відовішчнымі і эмацыянальнымі. Цяжка было адрозніць прафесіянальных спартсменаў ад тых жа журналістаў ці бібліятэкараў.
Спаборнічалі каманды ў лёгкаатлетычнай эстафеце, валейболе, плаванні, міні-футболе, дартсе, настольным тэнісе. У агульнакамандным заліку ў спартыўнай падгрупе перамагла каманда Бярозаўскага раёна, на другім і трэцім месцах – каманды Брэсцкага абласнога спартыўнага клуба ФПБ і горада Пінска. У падгрупе работнікаў культуры, СМІ і паліграфіі “золата” атрымалі пружанцы. На другой і трэцяй прыступках п’едэстала размясціліся каманды Брэсцкага і Пінскага раёнаў.
Алёна СВЯТЛАНАВА, “НТ”,
г. Кобрын.
Фота аўтара.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.