Выпускнікамі на Брэстчыне сёлета сталі амаль 14 тысяч школьнікаў

Выпускнікамі на Брэстчыне сёлета сталі амаль 14 тысяч школьнікаў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Апошні званок прагучаў у панядзелак. На ўрачыстую лінейку з нагоды свята ў абласны агульнаадукацыйны ліцэй імя Пятра Машэрава завітаў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. Ён павіншаваў ліцэістаў, іх бацькоў і настаўнікаў з заканчэннем навучання, а затым уручыў дыпломы і граматы вучням, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, спорце, журналістыцы і грамадскім жыцці. Такіх, дарэчы, тут нямала. Дырэктару ўстановы Ніне Альхіменка губернатар перадаў дакументы на новенькую камп’ютарную тэхніку.
– У бязмежжа дарослага жыцця выходзіць новае пакаленне маладых і таленавітых берасцейцаў, – адзначыў Канстанцін Сумар. – Як сказаў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, энергічныя, адораныя і працавітыя людзі – галоўнае багацце Беларусі. Для іх навучання створаны цудоўныя ўмовы.
Мора цёплых слоў, вершаў, песень прагучала на лінейцы. Сёлетні выпуск у ліцэі з’яўляецца сёмым па ліку. Аднак, як і ў папярэднія гады, змешаныя пачуцці перажываюць у гэты дзень выпускнікі – іх у абласным ліцэі 105 чалавек.
– Восем гадоў таму ў межах дзяржаўнай праграмы “Адораныя дзеці” аблвыканкам прыняў рашэнне аб адкрыцці абласнога ліцэя, – расказала Ніна Альхіменка. – Новая ўстанова адукацыі дала магчымасць юнакам і дзяўчатам з розных куточкаў Берасцейшчыны выкарыстаць адукацыйныя магчымасці абласнога цэнтра. І гэты шанс цудоўна выкарысталі здольныя дзеці.
Сярод прыемных сюрпрызаў было і ўручэнне ліцэйскага білета №1. Ён дастаўся старшыні аблвыканкама.
Ну, і як жа без школьнага вальса?! Пад вядомую ўсім мелодыю закружыліся ў танцы вучні і настаўнікі. А зараз у іх – адказны час: выпускнікі здаюць экзамены ў навучальных установах. 14 чэрвеня стартуе ўступная кампанія: пачынаюцца першыя іспыты цэнтралізаванага тэсціравання.
Вольга  СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Любоў Чаркашына заваявала чатыры медалі на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы

Следующая запись

Чаму клуб “Эра міласэрнасці” папулярны сярод моладзі?