Беларусь

Хочаш гаспадарыць? Калі ласка!


У ДЗЕЯННІ – УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ “АБ ВЫДАЧЫ КРЭДЫТАЎ ГРАМАДЗЯНАМ, ЯКІЯ АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЦЬ ВЯДЗЕННЕ АСАБІСТЫХ ПАДСОБНЫХ ГАСПАДАРАК”
У адпаведнасці з Указам грамадзянам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак на зямельных участках, выдзеленых ім для гэтых мэт у 2010-2011 гадах, ААТ “Белаграпрамбанк” (далей  –
банк) выдае крэдыты на тэрмін да 7 гадоў сумай не больш за 60 мільёнаў рублёў на адну гаспадарку.
Крэдыт выдаецца ў залежнасці ад характару крэдытуемых мерапрыемстваў на тэрмін да:
1 года – на набыццё ўдабрэнняў, сродкаў аховы раслін, насення сельска-гаспадарчых культур, а таксама аплату паслуг па ўнясенні ўдабрэнняў, сродкаў аховы раслін і пасеву насення сельскагаспадарчых культур;
3 гадоў – на набыццё сельскагаспадарчых жывёл і птушак;
5 гадоў – на набыццё шматгадовых насаджэнняў пладова-ягадных культур; парнікоў, цяпліц сельскагаспадарчых; будаўнічых матэрыялаў для будаўніцтва парнікоў, цяпліц сельскагаспадарчых, а таксама аплату работ (паслуг) па іх будаўніцтве;
7 гадоў – на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі, машын і абсталявання айчыннай вытворчасці.
Выкарыстанне крэдыту магчыма толькі на вышэйназваныя  мэты. Указаныя крэдыты выдаюцца банкам у беларускіх рублях на ўмовах аплаты крэдыта-атрымальнікамі  5 працэнтаў гадавых.
Спосабам забеспячэння выканання абавяза-цельстваў па крэдытных дагаворах з’яўляецца паручыцельства фізічнай асобы (фізічных асоб) і (або) залог набываемай за кошт выдадзенага крэдыту сельскагаспадарчай тэхнікі, машын і абсталявання.
Для разгляду банкам пытання аб выдзяленні крэдыту заяўнік падае пісьмовую заяву з указаннем канкрэтных мэт, на якія павінны быць накіраваны крэдытныя сродкі, і прыкладае да яе:
копіі дакументаў, што засведчваюць асобу заяўніка (паручыцеляў), з прад’яўленнем арыгіналаў дакументаў: заявы-анкеты заяўніка (анкеты паручыцеляў, калі забеспячэннем па крэдыту з’яўляецца паручыцельства фізічнай асобы); дакументаў, неабходных для ацэнкі крэдытаздольнасці заяўніка і паручыцеляў, вызначаных банкам; даведкі арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, або даведкі сельскага (пасялковага) выканаўчага камітэта аб месцапражыванні і складзе сям’і крэдытаатрымальніка; выпіскі з асабовага рахунку пагаспадарчай кнігі, якая выдаецца сельскім (пасялковым) выканаўчым камітэтам, аб наяўнасці ў заяўніка зямельнага ўчастка, выдзеленага для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, пагалоўя жывёлы, птушкі, а таксама аб колькасці вырабленай прадукцыі за год, які папярэднічае году падачы заявы.
Банк ва ўстаноўленым парадку на працягу 10 рабочых дзён з дня рэгістрацыі заявы прымае рашэнне аб выдзяленні крэдыту або аб адмове ў яго выдзяленні. Пры станоўчым рашэнні банк заключае з заяўнікам  крэдытны дагавор.
Крэдыт у рамках Указа носіць мэтавы характар і належыць праверцы мэтавага выкарыстання як з боку раённых выканаўчых камітэтаў, так і з боку банка.
Кансультацыя падрыхтавана спецыялістамі ААТ “Белаграпрамбанк”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля