Беларусь

Учора, сёння і заўтра


знаходзяцца на абароне маёмасных  інтарэсаў чалавека, прадпрыемстваў і арганізацый супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Брэсцкім раёне
І хоць  у народзе пануе думка, што  страхаванне – гэта звычайнае “выцягванне” грошай у людзей, я пачну з гісторыі, якая адбылася з  адным маім знаёмым. Напярэдадні рамонту дома,  у якім знаходзіцца яго кватэра, ён застрахаваў сваё жыллё. Так, на ўсякі выпадак. І не памыліўся.
Калі дах  пяціпавярховага дома быў у стадыі рамонту, пайшлі дажджы. Ды такія моцныя, што вада пранікла нават у яго кватэру на чацвёртым паверсе.  Тады мужчына  звярнуўся ў прадстаўніцтва Дзяржстраху па сваім раёне, работнікі  якога аператыўна ацанілі ўрон, нанесены кватэры. Праўда, на станоўчы зыход справы  ён не надта спадзяваўся. А нядаўна  мужчына падзяліўся радасцю: атрымаў па страхоўцы суму, якой цалкам хопіць і сапсаваныя шпалеры  ў пакоях замяніць, і рамонт у кухні зрабіць…
Выслухаўшы  маю гісторыю, дырэктар  прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Брэсцкім раёне Антаніна Ярмашук толькі ўсміхнулася: маўляў, мае супрацоўнікі могуць прывесці сотні такіх прыкладаў. Толькі сёлета  яны зрабілі 1970 выплат на суму 4 мільярды 211 мільёнаў рублёў.  У тым ліку сельгаспрадпрыемствам  за гібель пасеваў – 847,6 мільёна рублёў. Па добраахвотным страхаванні праведзена 590 выплат на суму 1 мільярд 32 мільёны рублёў. Лічбы гэтыя немалыя і з’яўляюцца доказам таму, што сваю асноўную мэту – абараняць маёмасныя інтарэсы грамадзян, прадпрыемстваў і арганізацый – прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Брэсцкім раёне выконвае спраўна. Там, дзе чалавек ці прадпрыемства сапраўды пацярпелі ад няшчаснага выпадку ці катаклізмаў прыроды, але засцерагліся ад гэтай небяспекі, застрахаваўшы сябе ці сваю маёмасць загадзя, яны атрымаюць ад страхавой кампаніі кампенсацыю за нанесены ўрон.
І з  галоўнай задачай – стварэннем эфектыўнай сістэмы страхавой абароны  маёмасных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб, прадстаўленнем ім комплексу страхавых паслуг, задаволенасцю кліентаў якасцю абслугоўвання – калектыў, які Антаніна Ярмашук узначальвае амаль 20 гадоў, спраўляецца.
А дзеля гэтага працуюць 12 страхавых агентаў непасрэдна  на ўчастках,  17 спецыялістаў  і страхавых агентаў на пагранпераходах “Казловічы”, “Дамачава” і “Тамашоўка”.  Абслугоўваннем дагавораў, праверкай справаздач страхавых агентаў, выплатай страховак заняты 18 спецыялістаў  аддзела страхавання непасрэдна ў прадстаўніцтве. У іх ліку – праграмісты, спецыялісты па няшчасных выпадках. Кожнаму з іх у ходзе выканання работы даводзіцца быць і эканамістам, і юрыстам, і спецыялістам сельскай гаспадаркі, і псіхолагам. Таму не здзіўна, што ўсе работнікі аддзела страхавання маюць вышэйшую эканамічную ці юрыдычную адукацыю. Да прыкладу, у вядучага спецыяліста Аляксандра Лусевіча, які займаецца пытаннямі страхавання сельгаскультур, праводзіць агляд пашкоджаных пасеваў, складае на іх акты і праводзіць выплаты, – агранамічная.
– Спецыялісты і страхавыя агенты  нашага прадстаўніцтва  ажыццяўляюць 17 відаў абавязковага страхавання і 52  – добраахвотнага, – расказвае кіраўнік калектыву Антаніна Ярмашук. – Страхаванне ад няшчасных выпадкаў  і страты працаздольнасці на вытворчасці, страхаванне пракурорскіх работнікаў, суддзяў, ветэрынарных работнікаў, а таксама  жылых пабудоў, якія належаць грама-дзянам, транспартных сродкаў, камерцыйных арганізацый, што займаюцца рыэлтарскай дзейнасцю, а яшчэ ўраджаю сельгаскультур, жывёлы і птушкі – гэта, бадай, найбольш значныя віды абавязковага страхавання.  Што тычыцца добраахвотнага, дык у названых 52  відах ёсць яшчэ падвіды, і іх колькасць увогуле дасягае ста. А калі канкрэтней, дык  добраахвотна можна застрахаваць усё – было б жаданне!..
Як гэта зрабіць, жыхарам Прыбужжа і брастаўчанам  даходліва растлумачаць страхавыя агенты прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Брэсцкім раёне. Яны і дагавор аформяць прама на даму.
Гэтых жанчын у вялікіх населеных пунтах  і маленькіх вёсачках раёна добра ведаюць. Вопытныя стра-хавыя агенты Аляксандра Нікіцюк, Ніна Вітоўская, Галіна Семянюк, маладыя – Аксана Гаўрылюк, Святлана Семянюк, ды і сама дырэктар Антаніна Ярмашук умеюць пераканаць людзей у важнасці заключэння страхавых дагавораў, у тым ліку і добраахвотных. Яны працуюць  як з насельніцтвам, так і з юрыдычнымі асобамі. І дасягаюць нядрэнных вынікаў.  Так, па заключэнні страхавых дагавораў няма роўных Аляксандры Нікіцюк. Сёлета на рахунку жанчыны – 3273 страхавыя дагаворы, заключаныя з насельніцтвам Чарнаўчыцкага і Чэрнінскага сельсаветаў. У тым ліку добраахвотных – на 135,2 мільёна рублёў.
Ну, а пра нашу з вамі бяспеку і здароўе за мяжой паклапоцяцца спецыялісты пагранперахода “Казловічы” і страхавыя агенты пагранпераходаў “Дамачава” і “Тамашоўка”. Супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Брэсцкім раёне заўсёды з намі! Звязацца з імі можна па тэлефонах: 42-20-70, 41-89-27, 41-44-23.
Надзея ЯЦУРА, “НТ”,
Брэсцкі раён.
ПАВАЖАНЫЯ СУПРАЦОЎНІКІ
І ВЕТЭРАНЫ БЕЛДЗЯРЖСТРАХУ!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём страхавых работнікаў і 89-годдзем Белдзяржстраху.
Прыміце нашы самыя шчырыя віншаванні і пажаданні шчасця, моцнага здароўя, радасці і дабрабыту. Дзякуй вам за вернасць абранай прафесіі, цярплівасць і самаадданасць.
Мы з аптымізмам глядзім у будучае і імкнёмся дасягнуць найлепшых вынікаў у такой неабходнай справе. Ад усёй душы жадаем больш  удзячных страхавальнікаў, важкіх  страхавых прэмій і мінімальных страхавых  выплат, дынамічнага развіцця прадпрыемства і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.
Святочнага вам настрою!
Іван БАШЧУК,
дырэктар філіяла  Белдзяржстраху
па Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля