Хто паедзе на “Базар”?

Хто паедзе на “Базар”?

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Прайшоў абласны адбор удзельнікаў конкурсных праграм на Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

Традыцыйная сустрэча творчых людзей на  “Славянскім базары ў Віцебску” пройдзе гэтым летам, але ўжо загадзя наладзілі адбор удзельнікаў XXIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2014” і XII дзіцячага песеннага конкурсу. Раней жадаючыя прыняць удзел у спаборніцтве вакалістаў дасылалі заяўкі ў Мінск, а арганізатары вырашалі, каго запрасіць на праслухоўванне. Сёлета фармат адбору змянілі: спевакі  выступілі ў сваёй вобласці і атрымалі рэкамендацыю на ўдзел у рэспубліканскім этапе.
Як паведаміла Марыя Аласюк, кіраўнік аддзела аматарскай творчасці абласнога грамадска-культурнага цэнтра, дзе і праходзіў адбор, прадэманстраваць свае вакальныя таленты захацелі спевакі з розных куткоў рэгіёна. Кожны з іх выканаў дзве кампазіцыі: на беларускай і на адной са славянскіх моў. Журы звяртала ўвагу і на выканаўчае майстэрства, і на сцэнічную культуру. Вызначаць, хто якое месца заняў, не планавалася першапачаткова – фармат адбору прадугледжваў, што ў дзіцячай і дарослай узроставых групах будуць дадзены рэкамендацыі тром выступоўцам. Усяго ў адборы прынялі ўдзел 17 чалавек.
Некалькі гадзін – і строгае, але кампетэнтнае журы, старшынёй якога з’яўлялася мастацкі кіраўнік народнага вакальнага ансамбля “Мілавіца” Брэсцкага гарадскога Дома культуры Ларыса Борсук, выносіць вердыкт. Вобласць у Мінску на канчатковым адборы прадставяць: сярод дарослых – Святлана Анішчанка (г. Баранавічы), Кацярына Сычэўская (Баранавіцкі раён) і Ірына Кульбеда (г. Брэст); сярод дзяцей – Ангеліна Лукша (г. Пінск), Аліса Каляда і Юлія Левіна (абедзве – г. Брэст).
Ганна ІВАШЧАНКА, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Мінянская сярэдняя школа ўжо шмат гадоў моцна сябруе з прыродай

Следующая запись

Сёння ў Баранавічах завяршаецца “Энергамарафон-2014”