Беларусь

Якасць, народжаная часам


Прыгожы інтэр’ер – ваша мара? Тады вам трэба зазірнуць у фірменныя магазіны ПГУП “Гандлёвы дом “Керамін-Буг”
КАЛІ ТАВАР ПРАПАНОЎВАЦЬ ЛЁГКА
Адным з буйнейшых вытворцаў керамічнай пліткі і санітарнай керамікі ва Усходняй Еўропе з’яўляецца ААТ “Керамін”. Высокатэхналагічнае прадпрыемства дынамічна развіваецца. Яго прыгожая прадукцыя высокай якасці запатрабавана на ўнутраным і знешнім рынках. Актуальныя і сучасныя калекцыі пліткі, керамаграніту, санітарнай керамікі не толькі радуюць людзей, але робяць наша жыццё лепшым.
“Кераміну” – 60 год, а яго гандлёваму прадпрыемству ў Брэсце – усяго толькі тры. У вытворцы ёсць і вопыт, і якасць, і тэхналогіі. “Прапаноўваць людзям такі тавар – вельмі проста, – расказвае дырэктар прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства  “Гандлёвы дом “Керамін-Буг” Вячаслаў Пухоўскі. – На рынку Брэстчыны мы працуем з 2007 года і за гэты час упэўніліся: прадукцыя “Кераміна” патрэбная і арганізацыям, і прыватным структурам, і людзям асабіста”.
“Керамін-Буг” займаецца рэалізацыяй прадукцыі адкрытага акцыянернага таварыства “Керамін”. У фірменным магазіне па вуліцы Маскоўскай, 202 вам прапануюць керамічную плітку, санітарную кераміку, абліцовачную цэглу. А яшчэ – фурнітуру, мэблю пад сантэхніку, клей, фугі для зацірання швоў і іншыя спадарожныя тавары. Вячаслаў Віктаравіч тлумачыць: “Нам хочацца стварыць максімальную зручнасць  для пакупнікоў: прыйшоў і ў адным месцы ўсё неабходнае набыў”.
Каб зрабіць правільную пакупку, зусім не абавязкова быць спецыялістам па керамічнай плітцы ці санітарнай кераміцы. У магазіне “Керамін-Буг” кансультанты дапамогуць кожнаму кліенту. Чалавеку дастаткова ведаць толькі памеры пакоя, дзе ён плануе стварыць інтэр’ер. У фармаце 3D вам намалююць гэты пакой і пакажуць, як у ім будзе выглядаць тая ці іншая, напрыклад, плітка. Для пакупнікоў гэтая паслуга бясплатная. “Існуе больш за 40 калекцый завода-вытворцы, – расказвае Вячаслаў Пухоўскі, – і мы можам прапанаваць любую з іх. Калі на нашым складзе не акажацца выбранага тавару, яго прывязуць пад заказ. З улікам асаблівасцей тэхналагічнага працэсу гэта можа заняць максімум месяц, але, як правіла, чакаць даводзіцца значна менш. Пакупнікам не трэба хвалявацца, ці выканалі заказ. Як толькі тавар атрымліваем, мы самі звязваемся з кліентам”. Дарэчы, каб спажыўцы яшчэ больш адчулі клопат аб іх, гандлёвы дом “Керамін-Буг” у новым годзе плануе ўвесці бясплатную паслугу – дастаўка тавараў пакупнікам.
Увогуле, з наведвальнікамі ў магазіне на той жа вуліцы Маскоўскай працаваць умеюць. Экспазіцыя прапаноў “Кераміна” прадумана да дробязей: усё не толькі можна пабачыць, але і дакрануцца да прадукцыі, атрымаць падрабязныя адказы на пытанні. “У гэтыя пераднавагоднія дні нашым пакупнікам мы робім святочную прапанову – дысконтную картку з правам атрымання скідак ад 5 да 10 працэнтаў, – гаворыць дырэктар гандлёвага дома Вячаслаў Пухоўскі. – Вы купляеце ў нас тавар на 2 мільёны рублёў – і  дысконтная карта ваша”. Пасля гэтага аўтаматычна ўключаецца прымнажальны рахунак скідак. Заўважу, што гэта не адзіны спосаб заплаціць менш за сваю пакупку. У магазіне працуе тэрмінал “Беларусбанка”. Калі пакупнік разлічваецца пластыкавай карткай гэтай банкаўскай установы, ён атрымлівае скідку па аплаце на 1 працэнт. Увогуле, разлічыцца можна наяўнымі грашыма, па чэкавай кніжцы, безнаяўна, па крэдытнай картачцы, карткай “Прамбудбанка”, які таксама мае ў гандлёвай кропцы свой разліковы тэрмінал.
Дружны калектыў ПГУП “Гандлёвы дом “Керамін-Буг”  літаральна на днях радаваўся адкрыццю фірменнага павільёна на рынку “Будаўнічы рай” у мікрараёне Кавалёва. Гэтая гандлёвая кропка далучылася да цэнтральнага магазіна ў Брэсце і магазіна са складам у Пінску. “Керамін-Буг” плануе ў наступным годзе адкрыць яшчэ адну гандлёвую кропку – у адным з райцэнтраў вобласці. “Той факт, што мы працуем рэнтабельна, з прыбыткам (тавараабарот з пачатку года склаў больш за 6 мільярдаў рублёў), гаворыць аб запатрабаванасці тавару, які мы прапануем, – перакананы Вячаслаў Пухоўскі. – Таму пашырэнне нашага гандлёвага прадпрыемства – апраўданы крок. Мы гатовы прынесці радасць у дамы землякоў, таму што керамінаўская прадукцыя вызначаецца якасцю, модным дызайнам, высокай функцыянальнасцю. Даваць гарантыю на такі тавар прыемна”.
А яшчэ такі тавар добра паказваць на выставах. Прадпрыемства “Гандлёвы дом “Керамін-Буг” рэгулярна ўдзельнічае ў брэсцкіх міжнародных выставах “Ваш дом” і “Брэст. Садружнасць”. Тут не толькі пакупнікі, але і спецыялісты будаўнічай індустрыі могуць ацаніць тавар. “Ацэнкі простых людзей і прафесіяналаў супадаюць, – заўважае Вячаслаў Віктаравіч. – Для нас гэта важна, бо маем настрой працаваць на рынку Брэстчыны доўга і сур’ёзна”.
КАЛЕЙДАСКОП ВЫТАНЧАНАСЦІ

У прадпрыемства “Гандлёвы дом “Керамін-Буг” ёсць залатое правіла: новыя распрацоўкі ААТ “Керамін” павінны адразу ж даходзіць да спажыўцоў. Таму фактычна адначасова са сталіцай новыя калекцыі 2011 года ўбачыў і Брэст.
Трэба зазначыць, што выдатным аргументам на карысць навінак сталі водгукі, атрыманыя калекцыямі на міжнароднай выставе “Cersaie 2010”, якая прайшла ў Італіі. Прафесійнае журы высока ацаніла абсалютна новы праект у галіне вырабу керамічнай пліткі, які паказалі беларускія вытворцы. Свае калекцыі ААТ “Керамін” выставіла ў жывых інтэр’ерах не толькі ванных пакояў, але і кухні, спальні, каміннай залы, гасцёўні. Цяпер жа ацаніць дызайнерскія знаходкі і выдатнае выкананне задуманага майстрамі керамічнай вытворчасці могуць і кліенты “Керамін-Буг” у Брэсце і Пінску. Новыя калекцыі керамічнай пліткі і паліванага керамаграніту паступілі ўжо ў продаж у фірменныя магазіны.
Прызнаюся шчыра: я не вялікі знаўца гэтага тавару, але тым не менш знаёмства з ім у магазіне “Керамін-Буг”, які знаходзіцца па вуліцы Маскоўскай, 202 у абласным цэнтры, мяне прыемна здзівіла і парадавала. Калі глядзіш на што-небудзь прыгожае, дык не трэба быць экспертам, каб зразумець – перад табой варты ўвагі тавар.
Калекцыйную лінейку 2011 года склалі 12 стыльных распрацовак керамічнай пліткі і керамаграніту. Прыгожыя формы, малюнкі, колеры – усё гэта гарманічна спалучаецца. Таму атрымліваеш задавальненне ад сузірання, здавалася б, такой простай рэчы – пліткі.
Рэтра – гэта стыль калекцыі “Рэнесанс”. Рэльефная панэль, якую дапаўняе простая і ўскладненая жакардам палоска, робіць керамічную плітку прыцягальнай, эстэтычнай і функцыянальнай. Бэзавы, охра, беж –  колеры выдатна перадаюць настрой “Рэнесанса”. Атмасферу Францыі і, у прыватнасці, Парыжа адчуваеш у калекцыі “Мішэль”. Запамінальны дызайн, шарм дэкаратыўных элементаў, каляровая гама – такая плітка не можа не падабацца. А для тых, хто ідзе ў нагу з часам, – калекцыя “Альба”. Інтэр’ер вашай кухні толькі выйграе ад такой пліткі.
Калі жадаеце акружыць сябе экзотыкай, звярніце ўвагу на калекцыю “Мербау”. Ультрасучасны дызайн пакупнікі знойдуць у калекцыі “Мірары”. “Міх”-дэкоры і стыльныя каляровыя рашэнні дапамогуць стварыць інтэр’ер будучыні.
Надзвычай моднай эксперты прызналі калекцыю “Манро”. Чорны, карычневы, ваніль – такія колеры дададуць вытанчанасці ў любы пакой. А вось атмасферу ўтульнасці дапаможа стварыць на кухні плітка з калекцыі “Праванс”. Цікавы і прыгожы дэкор дасць магчымасць зведаць асалоду ў гэтым жыццесцвярджальным інтэр’еры.
Максімальна функцыянальнай зробіць падлогу ў вашым доме калекцыя керамічнага паркету “Кастэла”. Італьянскую раскошу прынясе ў кватэру калекцыя “Сіена”, а дынаміку вялікага сучаснага горада – калекцыя керамаграніту “Чыкага”.
Глянцавыя, матавыя, рэльефныя паверхні, светлыя, цёмныя і яркія колеры, вільгацеўстойлівасць – вось несумненныя вартасці новых калекцый 2011 года.
Прадпрыемства “Гандлёвы дом “Керамін-Буг” прапануе тавар прыгожы, сучасны і якасны. Але ж лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць ці нават прачытаць. Зазірніце ў фірменныя магазіны!
Лідзія КУРБАТ, “НТ”,
Фота Юрыя МАКАРЧУКА, “НТ”.
З НОВЫМ ГОДАМ вас віншуе прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Гандлёвы дом “Керамін-Буг”!
224020, г. Брэст, вул. Маскоўская,  202.
Тэл.: 8(0162)42-13-78,
тэл./факс:  42-17-87.
МЫ ДАПАМОЖАМ ВАМ СТВАРЫЦЬ ІНТЭР’ЕР!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля