Ёсць праблема: аўтобус не гумавы…

Ёсць праблема: аўтобус не гумавы…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Зразумела, што праблема з грамадскім транспартам у абласным цэнтры не новая. І чым больш разрастаецца горад, тым  яна становіцца вастрэйшай. Але ж, калі гэта закранае людзей, дык трэба нагадваць транспартнікам, што ад іх чакаюць актыўных дзеянняў па выпраўленні сітуацыі. У мікрараёнах Вулька і Варшаўская шаша вядзецца актыўнае будаўніцтва. З тым, як засяляюцца новыя дамы, месцаў у транспарце становіцца ўсё менш і менш. Дакладней – у час пік іх зусім няма.
У прыватнасці, з вуліц Рабінавай і Палявой у цэнтр можна дабрацца на маршруце 12 “А”. Вось толькі раніцай амаль заўжды прыходзіць маленькі аўтобус, а не “гармошка”. Ужо на канцавым прыпынку “Мікрараён Вулька” аўтобус амаль запоўнены. А з вуліцы Сяброўскай едзе бітком набіты. Часта на вуліцы Махновіча людзі ўжо не могуць “упіхнуцца”. Вадзіцель адказвае ім, каб чакалі 18-ты аўтобус, аднак і ён прыходзіць паўнюткі.
Узгаданыя раёны – маладыя, шмат пасажыраў з дзецьмі. Маршрутныя таксі таксама запоўненыя. У раёне магазіна “АЛМІ” і на вуліцы Рабінавай раніцай сесці нерэальна – няма месцаў. Што тычыцца 12-га маршрута, дык такая ж сітуацыя, машыны ідуць бітком набітыя, а бывае, што не прыходзяць увогуле.
З жахам чакаем пачатку навучальнага года і здачы жылых дамоў на вуліцы Рабінавай, там цэлы мікрараён. Ці будуць новыя маршруты, ці можа змяніцца перыядычнасць руху на тых, што ёсць?
Жыхары
мікрараёна “Вулька”,
г. Брэст.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

На “прамой лініі” – галоўны дзяржаўны санітарны урачом вобласці Нэлі ГІНДЗЮК

Следующая запись

Клуб “Гарнізон”паудзельнічаў ва ўрачыстай устаноўцы танка ПТ-76Б