Насіце белыя камяні

Насіце белыя камяні

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Галоўнае ўпрыгажэнне 2011 года – кашэчае вока
Па ўсходнім календары кожны год у межах 12-гадовага цыкла праходзіць пад знакам пэўнай жывёліны. Год Тыгра здае свае “паўнамоцтвы”  толькі ў першай палове лютага 2011 года, але мы ўжо ў навагоднюю ноч віталі белых кітайскіх кошак і пушыстых японскіх трусоў.
Модныя на працягу ўсяго 2011 года – ювелірныя вырабы з камянёў белага колеру, якіх у прыродзе хапае. Яны падзяляюцца на чыста белыя (кварц, горны крышталь, алмаз, кальцыт, беламарыт, кахалонг і гірасол) і такія, што, акрамя белага колеру, могуць быць і іншых афарбовак, – агат, апал, селеніт, яшма, онікс, нефрыт, тапаз, карал і жэмчуг. Каралі, пацеркі, калье, брошкі, бранзалеты, кулоны, завушніцы і пярсцёнкі з гэтых камянёў-самацветаў можна насіць на працягу ўсяго года.
Але галоўнае яго ўпрыгажэнне – мінерал пад назвай… кашэчае вока. Колеравыя адценні і пералівы гэтага каменя, які з’яўляецца разнавіднасцю кварцу, заўсёды падобныя на знешнюю абалонку жывога кашэчага вока – адсюль і назва мінералу. Дарэчы, ён ніколі не бывае белага колеру: сустракаецца жаўтаваты, блакітна-шэры і зеленавата-жоўты. Гэты прыгожы і рэдкі самацвет перашкаджае чужародным уздзеянням на біяполе свайго ўладальніка, умацоўвае здароўе і душэўны спакой, захоўвае сямейныя сувязі і каханне, засцерагае ад здрады і падману, вылечвае бяссонніцу, хваробы крыві, сэрца і суставаў, дапамагае пры астме і ангіне.
Прыроднага кашэчага вока засталося надзвычай мала, таму вырабы з яго вельмі дарагія. А вось сінтэтычных аналагаў – прыгожых і недарагіх – можна знайсці шмат у любым ювелірным магазіне і палатцы. Таму кожная жанчына можа дазволіць сабе сціплае, але заўжды элегантнае “кашэчае” ўпрыгажэнне.
Белы колер – гэта колер веры, дабрыні і пачуццёвасці. Ён надае чалавеку сілы і энергіі, здымае напружанне, стому і стрэс. І калі камяні белага колеру ў год Белага кітайскага Ката і Белага японскага Труса прынясуць вам радасць і спакой, то і ўвесь год складзецца паспяхова.
Альберт БАГДАСАРАЎ,
прафесар геалогіі,
г. Брэст.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

“Само па сабе нічога не даецца…”

Следующая запись

Пячэнне “Персікі”