Пячэнне “Персікі”
ад Таццяны МІСЮК, старшыні Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў:
– Гатаваць люблю. Прычым стараюся рабіць гэта так, каб толькі паглядзеўшы на страву, яе хацелася паспрабаваць. Чытачам “НТ” прапаную рэцэпт любімага ў маіх дзяцей, родных і сяброў пячэння “Персікі”.
Для яго прыгатавання спатрэбіцца: 100 г сметанковага масла, 100 г цукру, 1 яйка, 1 жаўток, 400 г мукі, грэцкія арэхі, варанае згушчанае малако, харчовая сода на кончыку нажа, некалькі морквін, сталовы бурак.
Размякчанае масла ўзбіваем венчыкам. Дадаём да яго ўзбітыя дабяла з цукрам яйка з жаўтком і пагашанай сокам лімона содай. Усё перамешваем. У атрыманую масу ўводзім муку, замешваем цеста і адпраўляем яго на 30 мінут у халадзільнік. З цеста робім шарыкі, прыплескваем іх з аднаго боку, выкладваем у бляху і адпраўляем на 10-15 мінут у духоўку. Выпечаныя шарыкі ахалоджваем, з прыплясканага боку робім паглыбленні і ў кожнае кладзём ядро грэцкага арэха. Атрыманыя палавінкі склейваем згушчаным малаком. Шарыкі апускаем у свежы маркоўны сок (моркву надзіраем на дробнай тарцы, адціскаем сок), бок кожнага абмакаем марлевым тампонам з надзёртым сталовым бураком і паніруем у цукры. “Персікі” выкладваем у прыгожую вазу і падаём на стол.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.