Знак прызнання
На нарадзе кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў Брэстчыны падведзены вынікі зробленаму, вызначаны задачы на перспектыву і ўручаны ўзнагароды лаўрэатам прэмій за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2010 года
Спачатку была выстава тавараў, якія вырабляюць на прадпрыемствах вобласці. Трэба сказаць, што паглядзець тут ды прадэгуставаць таксама было што. Таму ля ўсіх стэндаў, якія размясціліся ў фае грамадска-культурнага цэнтра, было ажыўлена і шматлюдна. Нехта спрабаваў на смак прадукцыю ААТ “Савушкін прадукт”, “Санта Брэмар”, Бярозаўскага сыраробнага камбіната, Кобрынскага масласыраробнага завода, пірожныя ад ААТ “Прадтавары”, а кагосьці зацікавілі дзіцячыя цацкі адкрытага акцыянернага таварыства “Палессе”, матрацы, якія вырабляе таварыства з абмежаванай адказнасцю “Вегас”. У ходзе агляду выставы ўдзельнікі мерапрыемства актыўна абмяркоўвалі ўбачанае. Ацанілі дасягненні берасцейскіх вытворцаў кіраўнікі міністэрстваў і канцэрнаў, якія на чале са старшынёй аблвыканкама Канстанцінам Сумарам таксама наведалі выставу.
Падчас нарады Канстанцін Андрэевіч прааналізаваў выкананне прагнозных паказчыкаў за 2010 год, спыніўся на праблемах, якія яшчэ перашкаджаюць некаторым прамысловым прадпрыемствам рэнтабельна працаваць, акрэсліў задачы на сёлетні год, які дае старт новай пяцігодцы. Для таго, каб справіцца з імі і да 2015 года выйсці на станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі з улікам энергетыкі, неабходна арыентавацца на якасна новыя паказчыкі. У прыватнасці, падвоіць долю інвестыцый у прамысловасць. Укараняць у вытворчасць новыя тэхналогіі. Прадукцыю выпускаць якасную і канкурэнтаздольную. А каб яе ведалі не толькі ў Беларусі, удзельнічаць у конкурсах і выставах як у краіне, так і за яе межамі, арганізоўваць бізнес-сустрэчы з патэнцыяльнымі партнёрамі. І ўсё тады атрымаецца. Тым больш, што тавары, якія выпускаюць берасцейскія прадпрыемствы, маюць аўтарытэт не толькі ў рэспубліцы, але і ў Расійскай Федэрацыі, і ў далёкім замежжы. Пра гэта сведчаць узнагароды, якія былі ўручаны ім за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2010 года.
Надзея ВЕРАС, “НТ”.
“ПРЭМІЯ БРЭСЦКАГА АБЛВЫКАНКАМА Ў ГАЛІНЕ ЯКАСЦІ” ЗА 2010 ГОД
Лаўрэаты конкурсу:
ГОЛЬЦМАН Андрэй Міхайлавіч – дырэктар СТАА “ВП Палессе”;
ПАПЕНЯ Уладзімір Рыгоравіч – дырэктар ААТ “Бярозаўскі сыраробны камбінат”;
ШКАПІЧ Сцяпан Ільіч – дырэктар ААТ “Брэсцкі ЭТЗ”;
ЖУКОЎСКІ Вячаслаў Уладзіміравіч – дырэктар СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”;
МАСЮК Святлана Іванаўна – дырэктар ААТ “Даманаўскі ВГК”;
КОЗІЧ Міхаіл Міхайлавіч – дырэктар ААТ “Прадтавары”.
Дыпламанты конкурсу:
ЮРКЕВІЧ Віталь Аляксандравіч – дырэктар ААТ “Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод”;
МУЛЯРЧЫК Андрэй Уладзімі-равіч – дырэктар ААТ “Пінскі мясакамбінат”;
КАСЦЮКОЎ Яўген Анатольевіч – дырэктар ЗАТ “Амкадор – Пінск”;
ДАБРАЖЫНЕЦКІ Андрэй Вікта-равіч – дырэктар ТАА “Вегас”;
МАРОЗ Уладзімір Васільевіч – генеральны дырэктар СП “Фрост і К” ТАА;
ШАЛОНІК Яўген Аляксеевіч – генеральны дырэктар УП “Брэст-аблгаз”.
“ЛЕПШЫЯ ТАВАРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НА РЫНКУ РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ” ЗА 2010 ГОД
Лаўрэаты конкурсу:
МІСЮК Мікалай Сцяпанавіч – дырэктар ААТ “Кобрынскі МСЗ”;
САЎЧЫЦ Аляксандр Васільевіч – генеральны дырэктар ААТ “Савушкін прадукт”;
ЖУКОВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч – дырэктар ААТ “Бярозаўскі мясакансервавы камбінат”;
СУДНІК Аляксандр Канстанцінавіч – генеральны дырэктар ЗАТ “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”;
ЖУК Мікалай Васільевіч – генеральны дырэктар ААТ “Бярозабудматэрыялы”;
РЫЧКО Мікалай Аляксандравіч – в.а. дырэктара ААТ “Белаазёрскі энергамеханічны завод”;
ГРАМАКОЎСКІ Юрый Анатольевіч – дырэктар ААТ “Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый”;
БАСЕВІЧ Васіль Паўлавіч – дырэктар ААТ “Спецжалезабетон”;
МАКЛАКОЎ Уладзімір Міхайлавіч – генеральны дырэктар ААТ “Палессе”;
ПАЮК Іосіф Сямёнавіч – дырэктар ААТ “Брэстсельмаш”;
ДОБКІН Сямён Міхайлавіч – галоўны канструктар ААТ “ГСКБ па мікраклімаце”.
“ЛЕПШЫЯ ТАВАРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ” ЗА 2010 ГОД
Лаўрэаты конкурсу:
РАМАНОЎСКІ Аляксандр Уладзіміравіч – генеральны дырэктар РВУП “Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод “Белалка”;
МІСЮК Мікалай Сцяпанавіч – дырэктар ААТ “Кобрынскі МСЗ”;
САЎЧЫЦ Аляксандр Васільевіч – генеральны дырэктар ААТ “Савушкін прадукт”;
МАРОЗ Уладзімір Васільевіч – генеральны дырэктар СП “Фрост і К” ТАА;
КУР’ЯН Уладзімір Ігнатавіч – дырэктар філіяла РУВП “Брэстхлебпрам” “Баранавіцкі хлебазавод”;
ПАПЕНЯ Уладзімір Рыгоравіч – дырэктар ААТ “Бярозаўскі сыраробны камбінат”;
РАКУЦЬ Віктар Іосіфавіч – дырэктар ААТ “Баранавіцкі малочны камбінат”;
ЖУКОВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч – дырэктар ААТ “Бярозаўскі мясакансервавы камбінат”;
ХАМУК Аляксандр Паўлавіч – дырэктар філіяла РУВП “Брэстхлебпрам” “Кобрынскі хлебазавод”;
КАМЯНЧУК Таццяна Уладзіміраўна – дырэктар ААТ “Маларыцкі КАСК”;
КАЛАСОЎСКІ Віктар Вікенцьевіч – дырэктар Баранавіцкага КУВП ВКГ “Водаканал”;
КОЗІЧ Міхаіл Міхайлавіч – дырэктар ААТ “Прадтавары”;
БРЫЧ Леанід Рыгоравіч – генеральны дырэктар РУВП “Брэстхлебпрам”;
ШЫКАЛАЙ Мікалай Міронавіч – дырэктар філіяла Іванаўскага райспажыўтаварыства “Кааппрам”;
ДЗЕМЯНКОЎ Аляксандр Уладзіміравіч – дырэктар ААТ “Брэсцкае марожанае”;
ПЕРАЦ Аляксандр Аляксеевіч – дырэктар філіяла РУВП “Брэстхлебпрам” “Пінскі хлебазавод”;
СКАКУН Аляксей Сцяпанавіч – старшыня праўлення СВК “Астрамечава” Брэсцкага раёна;
АЛІФЯРОВІЧ Канстанцін Міхайлавіч – дырэктар філіяла РУВП “Брэстхлебпрам” “Лунінецкі хлебазавод”;
МУЛЯРЧЫК Андрэй Уладзіміравіч – дырэктар ААТ “Пінскі мясакамбінат”;
АРЦЁМЕНКА Андрэй Віктаравіч – дырэктар філіяла РУВП “Брэстхлебпрам” “Ганцавіцкі хлебазавод”;
БУРАК Леанід Часлававіч – дырэктар ЗАТ “Мінскі завод вінаградных він” Брэсцкі філіял;
КАРПЕЦ Сяргей Фёдаравіч – дырэктар ААТ “Лунінецкі малочны завод”;
БУХАВЕЦКІ Павел Якаўлевіч – дырэктар ААТ “Брэсцкі мясакамбінат”;
СКРАБЕЦ Надзея Фёдараўна – дырэктар філіяла РУВП “Брэстхлебпрам” “Давыд-Гарадоцкі хлебазавод”;
ТАРАСЮК Дзмітрый Якаўлевіч – дырэктар ААТ “Кобрынскі мясакамбінат”;
МАНЬКО Наталля Віктараўна – генеральны дырэктар ААТ “Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў”;
ШПАКОЎСКІ Рыгор Паўлавіч – дырэктар філіяла РУВП “Брэстхлебпрам” “Столінскі хлебазавод”;
ЖУК Мікалай Васільевіч – генеральны дырэктар ААТ “Бярозабудматэрыялы”;
ТУРЧАК Іван Рыгоравіч – генеральны дырэктар РУП “БВБА”;
ШЫШ Ірына Паўлаўна – дырэктар ААТ “Кобрын-тэкстыль”;
ДЗЕРАНЧУК Васіль Віктаравіч – генеральны дырэктар ЗАА СП “Белкельме”;
ДЗЕЦКІН Ігар Феліксавіч – дырэктар ЗТАА “Кондар”;
ЛЫЧКОЎ Алег Уладзіміравіч – дырэктар ААТ “Пінскі завод штучных скур”;
СУДНІК Аляксандр Канстанцінавіч – генеральны дырэктар ЗАТ “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”;
СМАЛЕЙ Дзмітрый Іванавіч – дырэктар ААТ “Брэсцкі завод бытавой хіміі”;
УДАВЕНКА Таццяна Дзмітрыеўна – дырэктар ВПУП “Вікторыя”;
ІЗОТАЎ Аляксандр Паўлавіч – дырэктар ВПУП “ЭлКіс” ГА “БелТІЗ”;
ПЕРАВЁРТКІН Анатоль Міхайлавіч – дырэктар ААТ “Брэстмаш”;
РАБЧУК Аляксандр Віктаравіч – генеральны дырэктар СТАА “БелБауПласт”;
ПАЮК Іосіф Сямёнавіч – дырэктар ААТ “Брэстсельмаш”;
ТУРАВЕЦ Сцяпан Пятровіч – генеральны дырэктар РУВП “Граніт”;
МАСЛЁХІН Аляксей Мікалаевіч – дырэктар СП “ВэскаБел” ТАА;
ЧАРНЕНКА Дзмітрый Анатольевіч – генеральны дырэктар ПУП “СТіМ”;
МАРОЗ Іван Паўлавіч – дырэктар ААТ “Кобрынаграмаш”;
БАСЕВІЧ Васіль Паўлавіч – дырэктар ААТ “Спецжалезабетон”;
ШАРАВАР Вера Антонаўна – дырэктар РВУП “Уніформ”;
МАКСІМАЎ Алег Уладзіміравіч – генеральны дырэктар ТАА “Франдэса”;
ЯЦУШКЕВІЧ Рыгор Васільевіч – дырэктар Брэсцкага завода ЖБК і БД ААТ “Дарбудмантажтрэст”;
ВАСІЛЮК Яўген Мікалаевіч – начальнік Транспартнага РУП “Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі” Брэсцкі вагонны ўчастак.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.