Беларусь

Не стаяць на месцы


24 ЛІСТАПАДА СТАРШЫНЯ АБЛВЫКАНКАМА  КАНСТАНЦІН СУМАР СУСТРЭЎСЯ З ПРАЦОЎНЫМ  КАЛЕКТЫВАМ ААТ “БРЭСТСЕЛЬМАШ”
Спачатку губернатар разам з дырэктарам “Брэстсельмаша” Іосіфам Паюком пабываў практычна на ўсіх вытворчых участках, пацікавіўся ў работнікаў ходам спраў на заводзе і праблемамі, якія  іх хвалююць.
У актавай зале Канстанцін Сумар падзяліўся з сельмашаўцамі  сваімі ўражаннямі ад убачанага. Ён, у прыватнасці, зазначыў, што на прадпрыемстве ёсць станоўчыя зрухі: паляпшаецца якасць работы (менш нараканняў стала на сушыльныя комплексы), растуць аб’ёмы вытворчасці, павышаецца зарплата.  Але  працаваць трэба намнога лепш. Бо палова заказаў сёння – бюджэтныя, яны гарантуюць своечасовую аплату вырабаў і зарплату людзям. Другую палову неабходна шукаць самім. І восем найменняў прадукцыі, якая выпускаецца на “Брэстсельмашы”, –
малавата. Канстанцін Андрэевіч парэкамендаваў калектыву прадпрыемства пераходзіць на вытворчасць перасоўных збожжасушылак-васьмітонак.
Потым губернатар пазнаёміў калектыў з вынікамі  рэалізацыі  Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і акрэсліў задачы на перспектыву, расказаў  пра тое, як будуць развівацца рэгіёны Брэстчыны і абласны цэнтр у наступнай пяцігодцы. Для паляпшэння дабрабыту людзей і каб да 2015 года выйсці на зарплату ў 2 мільёны 600 тысяч рублёў, неабходна будзе і далей працаваць над павелічэннем аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі і якаснымі складальнікамі яе выканання.
Канстанцін Сумар і старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў адказалі на пытанні  работнікаў прадпрыемства, якія ў асноўным тычыліся работы грамадскага транспарту, асвятлення завулкаў у горадзе, пад’ездаў у некаторых жылых дамах, стану дарог. Адчувалася, што змястоўным, канструктыўным дыялогам задаволены і кіраўніцтва, і працаўнікі.
Надзея ЯЦУРА, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля