Беларусь

Служба народу


БОЛЬШ ЗА 500 УЧАСТКОВЫХ ІНСПЕКТАРАЎ МІЛІЦЫІ ПРАЦУЮЦЬ НА БРЭСТЧЫНЕ
Пашыраная аператыўная нарада ўчастковых інспектараў і інспектараў па справах непаўналетніх прайшла ў чацвер у Брэсцкім раёне. Удзел у ёй, акрамя міліцыянераў, прынялі намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Полудзень, старшыні аблвыканкама Канстанцін Сумар і абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў, старшыні гаррайвыканкамаў, прадстаўнікі мясцовых органаў самакіравання.
Нарада пачалася ў Матыкалах, дзе быў адкрыты новы пункт аховы правапарадку. Удзельнікі абмеркавалі стан прафілактыкі правапарушэнняў, падзяліліся вопытам узаемадзеяння міліцэйскіх, грамадскіх структур і органаў улады. Дарэчы, па ўкамплектаванасці ўчастковых наша вобласць –
у ліку лепшых у краіне. Сёння 75 працэнтаў іх пражываюць на тых адміністрацыйных тэрыторыях, дзе служаць. Але кіраўніцтва ўпраўлення ўнутраных спраў хвалюе хуткая змяняльнасць кадраў, бо толькі 11 працэнтаў участковых працуюць на сваёй паса-дзе больш за 10 год. “Многае ў рабоце ўчастковага вызначае вопыт, – лічыць начальнік УУС  аблвыканкама Уладзімір Сычэўскі. – Мы служым народу – і пра гэта трэба памятаць штодня”.
“Зніжэнне злачыннасці не павінна вас заспакойваць”, –
падкрэсліў Канстанцін Сумар. Даючы ацэнку работы ўчастковых і дзяржорганаў, ён пацвердзіў гатоўнасць улады быць актыўным партнёрам міліцыі, бо зразумела, што толькі самі праваахоўныя органы не забяспечаць той узровень грамадскай бяспекі, які хочуць мець нашы грамадзяне.
Па традыцыі ўзнагародамі адзначылі лепшых супрацоўнікаў. Новыя службовыя аўтамабілі атрымалі 5 участковых, яшчэ трое – ключы ад службовага жылля. Па выніках  года лепшым участковым інспектарам стаў маёр міліцыі Вадзім Рачко (Кобрынскі РАУС). Упершыню названы і лепшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх: спецыяльны пераходны прыз атрымаў капітан міліцыі Аляксандр Давыдзенка (Баранавіцкі ГАУС).
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”,
Брэсцкі раён.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля