Беларусь

Развіваць рэгіён


“МЭТАЙ РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ ПАВІННЫ СТАЦЬ ПАВЫШЭННЕ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ І СТРУКТУРНЫЯ ПЕРАЎТВАРЭННІ ЭКАНОМІКІ НА АСНОВЕ РАЦЫЯНАЛЬНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ ВЫТВОРЧАГА І РЭСУРСНАГА
ПАТЭНЦЫЯЛУ АБЛАСЦЕЙ, РАЁНАЎ І ГАРАДОЎ”
(З праекта Праграмы).
Безумоўна, для краіны важна, каб кожны рэгіён развіваўся. І галоўнае тут – эканоміка, бо на аснове павышэння яе канкурэнтаздольнасці мы зможам палепшыць і ўзровень жыцця людзей.
Наш раён – адзін з тых, якія найбольш дынамічна развіваюцца на Брэстчыне. Стратэгія апошніх 5 год была накіравана на далейшае тэхнічнае пераўзбраенне, мадэрнізацыю дзеючых і стварэнне новых вытворчасцей, павышэнне іх эфектыўнасці і якасці вырабляемай прадукцыі. Удалося сфарміраваць сучасны шматгаліновы прамысловы комплекс. Аб’ём прамысловай вытворчасці за пяцігодку павялічыўся ў 2 разы. Сваю прадукцыю нашы прадпрыемствы адгружаюць у 26 краін свету, экспарт павялічыўся ў 2,5 раза. За 2006-2010 гады ў эканоміку раёна інвеставана больш за 1 трыльён 400 мільярдаў рублёў. Рэалізаваны шэраг інвестпраектаў з прыцягненнем замежнага капіталу.
Мяркую, што ў Праграме правільна ставіцца задача на развіццё рэальнага сектара эканомікі. Безумоўна, для ўмацавання пазіцый нашай прамысловасці неабходна павышаць яе тэхнічны і тэхналагічны ўзроўні, развіваць канкурэнтаздольныя вытворчасці, выпускаць якасныя і запатрабаваныя на рынку тавары.
Ведаю, што ў 2011-2015
гадах сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў многім будзе залежаць ад вынікаў работы прамысловасці. У гэтым сектары эканомікі плануем працягваць мадэрнізацыю вытворчасцей як на аснове айчынных распрацовак, так і ў стратэгічным партнёрстве з замежнымі інвестарамі. Асаблівую ўвагу будзем надаваць паглыбленню перапрацоўкі сыравіны, выпуску высакаякасных тавараў, маркетынгавай палітыцы, пашырэнню экспартнага патэнцыялу.
Плануем рэалізаваць інвестыцыйны праект з прыцягненнем замежнага капіталу па вытворчасці трубаправодаў высокага ціску, арганізаваць плавільную вытворчасць свінцу, а потым – поўны цыкл вырабу акумулятараў, стварыць прадпрыемства па вырабе паліўных пялет…
Выхад на праектныя магутнасці высокапрадукцыйных ліній, якія на прадпрыемствах раёна ўстаноўлены сёлета, дазволіць павялічваць аб’ём прамысловай вытворчасці ў сярэднім на 13 працэнтаў. Таму ёсць падставы глядзець у будучыню з аптымізмам.
Юрый НАРКЕВІЧ,
старшыня Бярозаўскага райвыканкама.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля