“Не шукаць чорнага ката ў цёмным пакоі”

“Не шукаць чорнага ката ў цёмным пакоі”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У АЎТОРАК СТАРШЫНЯ АБЛВЫКАНКАМА КАНСТАНЦІН СУМАР СУСТРЭЎСЯ З МІЖНАРОДНЫМІ НАЗІРАЛЬНІКАМІ, ЯКІЯ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ НА БРЭСТЧЫНЕ ПАДЧАС ВЫБАРАЎ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Назіральнікі ад АБСЕ Бэры Льюіс з ЗША і Віктар Мокін з Расіі, а таксама кіраўнік аддзялення місіі назіральнікаў ад штаба СНД па Брэсцкай вобласці Бахыт Дасанаў з Казахстана акрэслілі асноўную мэту свайго прыезду: паглядзець, як выконваецца Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.
У ходзе гутаркі з кіраўніцтвам вобласці яны расказалі пра тое, як бу-дзе арганізавана работа назіральнікаў. Бэры Льюіс, у прыватнасці, сказаў, што яны, як і іх калегі з СНД, хацелі б назіраць раннюю стадыю выбарчай кампаніі. Таму на Брэстчыне ў цяперашні час ад АБСЕ знаходзяцца тры каманды (у Брэсце, Баранавічах і Пінску), па два назіральнікі ў кожнай. Напярэдадні выбараў у вобласць прыедуць яшчэ 30 кароткатэрміновых назіральнікаў. Яны будуць сачыць за датэрміновым галасаваннем і непасрэдна ў дзень выбараў, а таксама ўдзельнічаць у падліку бюлетэняў і рэгістрацыі пратаколаў галасавання. Завершыцца іх работа
20 снежня прэс-канферэнцыяй кіраўніка місіі ў Мінску, падчас якой будуць падведзены вынікі работы назіральнікаў ад АБСЕ.
Падзяліўся сваімі ўражаннямі ад работы на Брэстчыне Бахыт Дасанаў. Аддзяленне назіральнікаў ад СНД працуе з 20 кастрычніка. За гэты час яго прадстаўнікі пабывалі ва ўсіх тэрытарыяльных камісіях Брэста і Кобрына, глядзелі, як выконваецца Выбарчы кодэкс, правяралі адпаведнасць подпісаў. Ніякіх перашкод для работы не выяўлена. Напярэдадні выбараў у вобласць плануецца прыезд кароткатэрміновых назіральнікаў з Татарстана, Расіі, іншых краін: у дзень выбараў на кожным тэрытарыяльным участку будзе прысутнічаць адзін назіральнік ад СНД.
Канстанцін Сумар, у сваю чаргу, расказаў міжнародным назіральнікам пра тое, што зроблена на Брэстчыне ў падрыхтоўчы да выбараў перыяд, што робіцца зараз, каб стварыць кандыдатам на пасаду прэзідэнта “зялёны” калідор для правядзення агітацыі. Губернатар пажадаў назіральнікам плённай работы і “не шукаць чорнага ката ў цёмным пакоі”, а пра парушэнні, калі яны будуць выяўлены падчас выбараў, гаварыць адкрыта.
Надзея ЯЦУРА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Долар… патаннее

Следующая запись

Пра крэдыт і сямейны канфлікт