Беларусь

Долар… патаннее


Прамыя дэбаты
Цэнтрвыбаркам вырашыў, што дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь адбудуцца 4 снежня з 17 да 18 гадзін па тэлебачанні і ў такі ж час 5 снежня – па радыё. Тэле- і радыётрансляцыя дэбатаў будзе ісці ў прамым эфіры.

Давераныя асобы
Даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад Брэсцкай вобласці з’яўляюцца старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, рэктар УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт», старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Пётр Пойта, генеральны дырэктар СП «Санта Імпэкс Брэст» ТАА Аляксандр Машэнскі і загадчыца гінекалагічнага аддзялення Баранавіцкай гарадской бальніцы №2 Ларыса Малікава.
Дапамога пацярпелым
19 лістапада аблвыканкам прыняў рашэнне «Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі сем’ям (блізкім родзічам) загінулых (памерлых) у выніку на-дзвычайнага здарэння ў сумесным таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Пінскдрэў-ДСП». На гэтыя мэты за кошт рэзервовага фонду абл-выканкама камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне выдзелена 735000 тысяч рублёў.
А Данік – пяты
Уладзімір Арзуманян з Арменіі стаў пераможцам VIII Міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2010», фінал якога праходзіў у мінулую суботу ў Мінску. Прадстаўнік Беларусі,
13-гадовы Даніла Казлоў з Жабінкі, заняў пятае месца.
Долар… патаннее
Долар у Беларусі патаннее да канца 2010 года. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч. Ён растлумачыў, што ў апошні час долар ЗША стаў нестабільнай і непрадказальнай валютай, акрамя таго ён моцна пераацэнены ў адносінах да беларускага рубля. «Таму ўжо к канцу 2010 года курс зменшыцца і стане блізкім да 3 тысяч беларускіх рублёў за 1 долар ЗША», –
адзначыў галоўны банкір краіны.
Вучыцца ў БАТЭ!
У нядзелю адбыліся матчы апошняга тура 20-га першынства Беларусі па футболе. Чэмпіёнам краіны ў сёмы раз стала каманда БАТЭ з Барысава. Сярэбраныя медалі заваявалі футбалісты салігорскага «Шахцёра», бронзавыя – сталічнага «Мінска». Брэсцкае «Дынама», як і ў мінулым годзе, на пятым месцы.
Дзед Мароз і Санта-Клаус
Беларускі Дзед Мароз і фінскі Санта-Клаус сустрэліся 22 лістапада ў Мінску ў гарадской ратушы. Санта-Клаус расказаў гаспадару Белавежскай пушчы аб наступленні ў Фінляндыі сапраўднай зімы і паскардзіўся на тое, што дзеці ўсё часцей просяць у яго дарагія падарункі. Дзед Мароз выказаў удзячнасць госцю за візіт і запрасіў яшчэ раз наведаць Мінск у 2014 годзе, калі беларуская сталіца будзе прымаць Чэмпіянат свету па хакеі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля