За квітнеючую, моцную Беларусь!

За квітнеючую, моцную Беларусь!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У БРЭСЦЕ ПРАЙШЛА СУСТРЭЧА ДЭЛЕГАТАЎ IV УСЕБЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА СХОДУ АД НАШАЙ ВОБЛАСЦІ
Прадстаўляць Брэстчыну на IV Усебеларускім народным сходзе будуць 350 чалавек, з іх 126 – жанчыны. Ва ўзросце да 31 года – 21 дэлегат, ад 51 да 60 год – 136. Вучоныя ступені маюць 11 чалавек, 36 – дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку 2 Героі Сацыялістычнай Працы і адзін Герой Беларусі. У склад дэлегацыі Брэстчыны ўвайшлі рабочыя, студэнты, працаўнікі сацыяльна-культурнай сферы, аграрыі, прадпрымальнікі, інжынерна-тэхнічныя работнікі. Яны ацанілі зробленае ў рэгіёне за час, які прайшоў пасля папярэдняга Усебеларускага народнага сходу, абмеркавалі асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Выказаныя заўвагі і прапановы будуць абагульнены і агучаны на IV Усебеларускім народным сходзе, які пройдзе ў Мінску 6 -7 снежня.
Наш рэгіён выступае за квітнеючую, моцную Беларусь. Такая думка гучала ў многіх выступленнях. Берасцейцы гатовыя не толькі дэклараваць гэты намер, але і старанна працаваць дзеля дасягнення высокай мэты.
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”.
Фота Юрыя МАКАРЧУКА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Будуем! Але як?

Следующая запись

“Не шукаць чорнага ката ў цёмным пакоі”