Беларусь

Новае жыццё старога тэлефона


Дадатковыя віды паслуг ад “Белтэлекама” здольныя ўразіць нават самых капрызных кліентаў
Гісторыя даказвае: прагрэс рухаюць не толькі эксклюзіўныя знаходкі, але і добра вядомыя рэчы, якія загадзя ўдалося падняць на новы ўзровень. Вось, напрыклад, для ўладальнікаў тэлефоннага апарата з танальным наборам супрацоўнікі РУП “Белтэлекам” падрыхтавалі шэраг цікавых прапаноў, ад якіх цяжка адмовіцца.
Назва кампаніі даўно стала сінонімам такіх паняццяў, як якасная тэлефонная сувязь, высакаскорасны інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне. Тэлекамаўцы не запавольваюць крокі і не спыняюцца на дасягнутым. У абласным філіяле прадпрыемства паведамілі: дадатковыя віды паслуг здольныя ўразіць нават самых капрызных кліентаў. А самае галоўнае – іх актывацыя і адмена не патрабуюць асаблівых намаганняў.
Калі вы не прыхільнік частых размоў, паслуга “CLIP” дапаможа ідэнтыфікаваць нумар абанента, таму выбраць з агульнай колькасці званкоў толькі самыя важныя стане надзвычай лёгка. Любіце па некалькі разоў на дзень тэлефанаваць родным ці сябрам? У гэтым выпадку “Белтэлекам” прапануе скарочаны варыянт набору. Таксама стала магчыма злучыцца з канкрэтным абанентам без набору яго нумара. Спытаеце, як тэлефон “зразумее”, каго неабходна выклікаць? Справа, безумоўна, не абыдзецца без вашай падказкі, але дзеянняў – мінімум: трэба загадзя запраграмаваць выклік патрэбнага нумара з дапамогай тэлефоннага апарата, напрыклад, нумара “Хуткай дапамогі”. У экстранным выпадку дастаткова толькі зняць трубку – і праз 4-5 секунд сувязь сама ўсталюецца.
Пасля ўключэння па вашым жаданні адпаведных паслуг перанакіравання ўсе званкі будуць паступаць на іншы нумар, напрыклад, мабільны, калі вы ўжо заняты гутаркай ці адсутнічаеце. Пры гэтым ніхто з абанентаў не адчуе розніцы: працэс перанакіравання месціцца літаральна ў некалькі секунд. Адмяніць функцыі, калі неабходнасць у перанакіраванні знікне, гэтак жа лёгка, як і замовіць іх.
Рэальным стаў і варыянт размовы з некалькімі абанентамі адразу па прынцыпе канферэнц-сувязі: цяпер смела можна абмяркоўваць з сябрамі ўмовы сумеснага адпачынку, весці дзелавыя перагаворы. Паслуга “Чаканне выкліку” дазволіць адказаць абаненту, а потым зноў вярнуцца да перапыненай тэлефоннай размовы.
Апошнія навінкі айчыннай сувязі з цягам часу выцесняць з нашай паўсядзённасці нават такую важную рэч, як будзільнік. Яго функцыю возьме на сябе ваш тэлефон, у дадатак ён будзе нагадваць пра неадкладныя сустрэчы, шопінг з сяброўкай, вячэру з каханым ці лекцыі ў інстытуце.
Калі пасля цяжкага дня не хочацца нікога чуць, смела актывізуйце паслугу “Часовая забарона ўваходнай сувязі” – і тэлефонны апарат вас тады не патурбуе.
Памяняць пароль, сфарміраваць уласны “чорны” ці “белы” спіс, абмежаваць званкі… Дзякуючы дадатковым паслугам ад “Белтэлекама” ўжо не прый-дзецца кідаць свае справы і з усіх ног бегчы пры першых гуках тэлефона ці ўвесь дзень у чаканні важнага званка “пільнаваць” апарат. Застаецца толькі насало-джвацца доўгімі размовамі з сябрамі, дзелавымі гутаркамі з кліентамі і своечасова аплачваць перагаворы – пра астатняе паклапацілася кампанія.
Каб уключыць дадатковыя віды паслуг, неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр “Белтэлекама”. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 130 (званок бясплатны).
Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля