“Падтрымліваць гармонію ўнутры сябе”
Аляксандр РАМАНОЎСКІ, галоўны ўрач Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы:
— Каб быць здаровым, трэба нястомна працаваць над сабой і для сябе ў фізічным і духоўным плане. У маладосці я марыў пра чатыры рэчы: мець сына, свой дом, сад і сабаку. Зараз усё гэта ёсць, таму ўпэўнена магу сказаць: мы самі ствараем свой свет, напаўняючы працай тое, што вакол нас. А праца і ёсць здароўе.
Адчуваю сябе шчаслівым, калі разам з жонкай на чыстым паветры ўладкоўваю падвор’е, завіхаюся на зямлі, дзе расце безліч кветак. Для мяне гэта найлепшы від адпачынку. А летась залівалі пляцоўку пад басейн – заадно асвоілі прафесію бетоншчыка…
Усе праблемы са здароўем – ад празмернасці. Варта весці аскетычны лад жыцця згодна біблейскіх запаветаў і падтрымліваць гармонію ўнутры сябе. Пачынайце са сваёй сям’і. Калі ёсць узаемаразуменне, нават жыць цікавей. І жыццё гэта насычана яркімі фарбамі!
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.