Беларусь

  • Главная
  • Актуальна!
  • Новая міні-футбольная пляцоўка пабудавана ў сярэдняй школе № 19 г. Брэста

Новая міні-футбольная пляцоўка пабудавана ў сярэдняй школе № 19 г. Брэста


Яшчэ адзін спартыўны аб’ект адкрылі ў абласным цэнтры. Яго гаспадарамі сталі вучні сярэдняй школы №19. У Брэсце гэта навучальная ўстанова вядомая любоўю дзяцей да фізкультуры і дасягненнямі школьнікаў у спорце. Кожны другі вучань школы займаецца ў той ці іншай спартыўнай секцыі. Таму выбар, дзе будаваць пляцоўку са штучным пакрыццём для заняткаў міні-футболам і іншымі відамі спорту, не стаў выпадковым і быў зроблены на карысць 19-й школы. Спартыўная пляцоўка такога кшталту стала трэцяй у Брэсце, пабудаванай у межах сацыяльнага праекта Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыі футбола Беларусі і гарадскіх улад.
– Гэта цудоўны праект, – зазначыў кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Аляксандр Рагачук. – І мы бу-дзем імкнуцца, каб кожная навучальная ўстанова мела такое поле.
Спецыялісты не сумняваюцца ў запатрабаванасці гэтага спартыўнага аб’екта, які будзе служыць прапагандзе здаровага ладу жыцця і папулярызацыі футбола. На думку старшыні Брэсцкай абласной федэрацыі футбола Яўгена Трацюка, вопыт замежных краін пацвярджае, што падтрымка дзіцячага спорту –
справа карысная і ўдзячная, бо менавіта на школьных, дваровых спартыўных пляцоўках і нараджаюцца новыя зоркі вялікага спорту.
Сумесны сацыяльны праект рэспубліканскіх Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыі футбола і мясцовых улад разлічаны на пяць год. За гэты час у Беларусі будзе пабудавана 118 пляцовак, падобных на тую, што ўрачыста ў мінулыя выхадныя адкрылі ў СШ №19, а ў Брэсцкай вобласці іх будзе 12.
Лідзія КУРБАТ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля