Беларусь

Новы год толькі пачаўся, а вада зноў забірае свае ахвяры


Літаральна на першым тыдні 2012-га адбыўся няшчасны выпадак з 80-гадовым жыхаром вёскі Панкі Івацэвіцкага раёна. Чалавека знайшлі ў невялікім штучным вадаёме паблізу вёскі. На жаль, здарэнні з гібеллю пажылых людзей і, у асноўным, у меліярацыйных канавах мелі месца ў снежні 2011 года ў Камянецкім, Ляхавіцкім, Пінскім і Столінскім раёнах.
Звяртаюся да ўсіх грамадзян шаноўнага ўзросту: захоўвайце неабходную асцярожнасць і ўстрымайцеся ад знаходжання паблізу нават невялікіх вадаёмаў. Недамаганне, галавакружэнне і іншыя праблемы са здароўем могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку і гібелі чалавека ў вадзе. Беражыце сябе!
Рамуальд САДОЎСКІ,
старшыня абласнога савета Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на вадзе.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля