Беларусь

Рэзананс: “Недаробкі ліквідаваць!”


Матэрыял пад такім загалоўкам быў надрукаваны ў №42 “НТ” за 2011 год. Гаворка ў ім вялася аб тым, што не ва ўсіх школах Брэстчыны былі своечасова выпраўлены рамонтныя недаробкі, якія знайшлі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю падчас паўторнай праверкі навучальных устаноў. На публікацыю адрэагавала ўпраўленне адукацыі аблвыканкама.
У адказе рэдакцыі намеснік начальніка ўпраўлення Станіслаў БРУЦКІ паведаміў:
“Да пачатку навучальнага года на аб’ектах адукацыі былі выкананы асноўныя рамонтныя работы з мэтай стварэння бяспечных умоў для арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу. Разам з тым, па меры паступлення даходаў у мясцовыя бюджэты на шэрагу аб’ектаў  працягваюцца рамонтныя работы, якія не перашкаджаюць навучальнаму працэсу…”
У рэагаванні таксама сказана, што шэраг недахопаў, адзначаных Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, ліквідаваны: “Так, у сярэдняй школе №1 г. Бярозы выкананы рамонт аконных адкосаў пасля замены аконных блокаў на шклопакеты, завершаны рамонт даху ў Хатомельскай СШ Столінскага раёна. Будуць завершаны работы па цеплавой рэабілітацыі фасада сярэдняй школе №3 г. Бярозы. Прычына стрымлівання работ па школе – несвоечасовая пастаўка заводам-вытворцам мінеральнай ваты для ўцяплення фасадаў і, адпаведна, парушэнне падрадчыкам (ТАА “Баспорская кампанія”, г. Кобрын) графіка работ. Рамонт будзе працягнуты ў 2012 годзе”.
Па інфармацыі з абласнога ўпраўлення адукацыі на новы год перайшоў і рамонт вучэбнай майстэрні Лядзецкай сярэдняй школы Столінскага раёна.
Што тычыцца ацяплення дзіцячага садка ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна, дык яно ажыццяўляецца ад кацельні КУШВП ЖКГ “Брэсцкая ЖКГ”. Цяпло было пададзена ў садок  у адпаведнасці з графікам 13 кастрычніка 2011 года, і тэмпература ў памяшканнях адпавядае патрабаванням санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў.
У лісце ў газету адзначана: “Вырашаюцца пытанні арганізацыі падвозу вучняў сельскіх школ да месца вучобы. У 2011 годзе ў межах наяўных сродкаў у абласным і раённых бюджэтах набыта 8 школьных аўтобусаў”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля