Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод СМІ “Беларускае праваслаўе: гісторыя і сучаснасць”
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася 26 чэрвеня ў Мінску, у будынку Беларускага Экзархата. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт даслаў журналістам прывітальны адрас, у якім, у прыватнасці, гаварылася: “Радасць выклікае тое, што ў многіх рэспубліканскіх і рэгіянальных выданнях маюцца пастаянныя духоўна-асветніцкія рубрыкі. А большасць матэрыялаў зроблена з любоўю…” Высокі прафесіяналізм і глыбіню ў раскрыцці вышэйзгаданай тэматыкі адзначыў намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч, які, дарэчы, у гэты дзень з рук уладыкі Гурыя атрымаў медаль Беларускай праваслаўнай царквы Кірылы Тураўскага (на здымку).
Прыемна адзначыць, што з 86 пададзеных на конкурс заявак ад друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі вылучаны пяць берасцейскіх. Дыпломам Міністэрства інфармацыі II ступені
ўганаравана тэлерадыё-кампанія “Пінск”. Медаль святой веліка-мучаніцы Анастасіі Узорашыцельніцы атрымала наша калега з газеты “Заря” Вольга Роліч. А граматамі Патрыяршага Экзарха ўзнагароджаны газеты “Народная трыбуна”, “Пінскі веснік” і пружанскія “Раённыя будні”.
Як бачым, усё тое, што робіцца (у тым ліку і пішацца) з любоўю – не застаецца незаўважаным.
Галіна МІХАЛЕВІЧ, “НТ”,
г. Мінск.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.