Паглядзець на… вайну

Паглядзець на… вайну

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У музеі СШ №30 г. Брэста адкрылася экспазіцыя, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам
Суботняй раніцай, нягле-дзячы на выхадны дзень і халоднае надвор’е, у музеі СШ №30 г. Брэста было шматлюдна. Тут  ва ўрачыстай абстаноўцы ветэраны вайны ў Афганістане, сярод якіх і начальнік аддзела ідэалагічнай работы адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Мікалай Лявонаў, а таксама педагогі і вучні адкрылі экспазіцыю, прысвечаную воінам-інтэрнацыяналістам. Яе дапамаглі арганізаваць удзельнікі баявых дзеянняў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, педагогі.
У экспазіцыі – фотаздымкі, прадметы быту, зброя, ваенная форма тых часоў. Правяла экскурсію настаўніца гісторыі Людміла Ерашова.
Са зваротам да маладога пакалення выступіў дырэктар школы Аляксандр Леванчук. Ён заклікаў помніць пра подзвіг герояў і цаніць мір на Зямлі.
Дарэчы, многія школьнікі, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, самі неаднойчы чулі ад сваякоў пра жахі той неаб’яўленай вайны. Ды і школа носіць імя Дзмітрыя Гвішыяні. Таму ў ёй асаблівая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Падпісаў? Не выкруцішся!

Следующая запись

Хочаш стаць каралевай?