Беларусь

Падпісаў? Не выкруцішся!


ПАДПІСАЎ? НЕ ВЫКРУЦІШСЯ!
Акцыя “Беражыце любоў!” прайшла ў Брэсце каля кінатэатра “Беларусь”. Валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа прапанавалі маладым парам даць пісьмовае абяцанне вернасці. Для гэтага яны нават завялі спецыяльны журнал рэгістрацыі. Акцыя была накіравана на тое, каб звярнуць увагу маладых на праблему ВІЧ/СНІДу.
ГАЛАСЫ МАЛАДЫХ
21-22 лютага ў ЦМТ пройдзе абласны форум грамадскіх аб’яднанняў “Галасы маладых “За Беларусь!”. У рамках мерапрыемства адбудуцца дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя “Фальклорная спадчына беларусаў”, збор юных паэтаў і бардаў “Дэбют”. У праграме форуму запланаваны работа па секцыях, майстар-класы, прэзентацыі, танцавальна-забаўляльная праграма. Адкрыецца форум 21 лютага ў 12.00 у глядзельнай зале.
ПЕЧЫВА НА ДАБРАЧЫННАСЦЬ
Пярвічная арганізацыя ГА “БРСМ” і факультэт замежных моў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта правялі конкурс печыва. У акцыі прынялі ўдзел каля 130 чалавек, былі прадэманстраваны больш за 20 відаў тортаў. Сабраныя сродкі студэнты накіруюць на дабрачыннасць: яны аддадуць грошы дзецям, што засталіся без бацькоў і знаходзяцца ў дзіцячай гарадской бальніцы.
СТЫЛЬНАЕ ДЫСКА
У ГДК г. Бярозы прайшла шоу-праграма “Дыскатэка ў стылі БРСМ”. Юнакі і дзяўчаты паўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, гульнявых мініяцюрах, паглядзелі шэраг відэаролікаў і атрымалі буклеты па прафілактыцы СНІДу.
ГРЭНАДЗЁР КАЦЯ
Выпускніца СШ №16 г. Пінска, студэнтка БДУ Кацярына Фіскавец стала дыпламанткай міжнароднага конкурсу “Грэнадзёры, наперад!”, які праходзіць пад эгідай Рускай праваслаўнай царквы і Саюза пісьменнікаў Расіі. Перамагла дзяўчына дзякуючы Еўфрасінні Полацкай, вобраз якой Каця перадала на карціне. Дапамагала ў падрыхтоўцы былы класны кіраўнік Святлана Жук. Узнагаро-джанне праходзіла ў Маскве і акурат супала з 18-годдзем Кацярыны.
ТАНЦУЕ “НАДЗЕЯ”
25 лютага ў абласным грамадска-культурным цэнтры адбудзецца вялікі канцэрт ансамбля народнага танца “Надзея” Брэсцкага ГДК пад кіраўніцтвам Людмілы Зяленінай. У праграме будуць як добра вядомыя гледачам нумары, так і новыя. Розныя ўзроставыя групы абяцаюць зачараваць танцавальным майстэрствам. Пачатак у 18.00.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля