Парадокс з торфам
КДК вобласці разбіраўся з непаразуменнямі, якія ўзніклі з-за няўзгодненасці ў дзеяннях кіраўнікоў рознага ўзроўню
Кантралёры праверылі ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі”, што ў Жабінкаўскім раёне. Да канца мінулага года на прадпрыемстве завяршылі будаўніцтва лініі па выпуску фрэзернага торфу для Пружанскай міні-ЦЭЦ. На гэта са сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства энергетыкі затрацілі 2,2 мільярда рублёў. Але пастаўку торфу аператыўна на міні-ЦЭЦ не арганізавалі, таму што своечасова не заключылі адпаведныя дамовы. У той жа час пружанскае прадпрыемства ў якасці паліва выкарыстоўвала завезены торф з Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Пасля ўмяшання Камітэта дзяржкантролю ва ўзаемаадносіны кіраўніцтва ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі” і Пружанскай міні-ЦЭЦ сітуацыя выпраўлена: пастаўка першай партыі торфу адбудзецца ў чэрвені.
Акрамя таго, у бліжэйшы час павінна змяніцца і парадаксальная сітуацыя ў пасёлку Ленінскі Жабінкаўскага раёна, дзе ўведзеная восенню мінулага года новая кацельня працуе на завазной дранцы і газе, а не на сваім таннейшым брыкеце.
Камітэт дзяржкантролю
Брэсцкай вобласці.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.