“Паспрабуй BYFLY”!
Лёгка падключыцца, лёгка карыстацца, лёгка сабе дазволіць
Нядаўна, вяртаючыся з работы, зайшла ў раённым цэнтры ў пункт калектыўнага карыстання “Белтэлекам”, каб разлічыцца за тэлефон. Ля акенца аператара сустрэла старую знаёмую. Прывіталіся.
– Ты таксама падключацца прыйшла? – спытала яна.
– Да чаго? – пацікавілася я ў адказ.
– Да высакаскораснага інтэрнэту. “Белтэлекам” дае сваім кліентам магчымасць да 30 дзён бясплатна карыстацца ім. Вось я і вырашыла падключыцца. А ты не хочаш далучыцца?
– Ды я зайшла за тэлефон заплаціць, – зусім не разумеючы пра што гаворыць даўняя знаёмая, адказала ёй.
Разлічыўшыся за тэлефон, выйшла на вуліцу. Інтэрнэтам карыстацца я ўмею, а вось што такое высакаскорасны доступ, бадай, варта пацікавіцца.
З гэтым пытаннем я і звярнулася да спецыяліста сэрвіснага цэнтра Наталлі і вось што пачула:
– З сярэдзіны кастрычніка ў Брэсцкай вобласці праходзіць акцыя “Паспрабуй byfly”. Яна будзе доўжыцца да канца лістапада. Сутнасць акцыі ў тым, што падчас яе “Белтэлекам” дае кліентам магчымасць да 30 дзён бясплатнага высакаскораснага доступу ў інтэрнэт пад гандлёвай маркай byfly. Для таго, каб карыстацца бясплатным высакаскорасным доступам ў інтэрнэт, вам неабходна падключыцца на тарыфныя планы “Камфорт лайт” і “Дамасед”. На рахункі кліентаў, якія падключыліся на гэтыя тарыфныя планы, “Белтэлекам” кладзе па 19 000 рублёў, што дазваляе ім да 30 дзён бясплатна карыстацца высакаскорасным доступам у інтэрнэт.
Праз “кабінет карыста-льніка” абаненты могуць кантраляваць свой асабісты рахунак. Своеасаблівасць byfly яшчэ і ў тым, што доступ у інтэрнэт на ім ёсць нават пры адмоўным балансе асабістага рахунку. Ёсць таксама бясплатная служба тэхнічнай падтрымкі 123, аператары якой дапамогуць вырашыць тэхнічныя пытанні. Да названых тарыфных планаў кліенты падключаюцца бясплатна, бясплатна забяспечваюцца абсталяваннем.
Падключыцца на тарыфныя планы “Камфорт лайт” і “Дамасед” можна ў сэрвісных цэнтрах і ў пунктах калектыўнага карыстання “Белтэлекам” у райцэнтрах, а ў Брэсце – па адрасах: праспект Машэрава, 21; вул. Савецкая, 33; бульвар Касманаўтаў, 120. Паслугамі byfly могуць карыстацца жыхары ўсіх райцэнтраў і населеных пунктаў раённага падначалення. У цяперашні час гэтую паслугу атрымліваюць жыхары 415 населеных пунктаў Брэстчыны і іх колькасць пастаянна павялічваецца.
Калі ў вас ёсць стацыянарны тэлефон і камп’ютар – уключайцеся ў акцыю “Паспрабуй byfly” і карыстайцеся бясплатным высакаскорасным доступам у інтэрнэт. Выкарыстайце свой шанс!
Запісала
Надзея ЯЦУРА.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.