Беларусь

  • Главная
  • Актуальна!
  • Праграму “Удзел моладзі ў грамадзянскім грамадстве” актыўна падтрымліваюць валанцёры абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа

Праграму “Удзел моладзі ў грамадзянскім грамадстве” актыўна падтрымліваюць валанцёры абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа


Праменьчыкі Надзеі
Традыцыйна Брэстчына праяўляе актыўнасць у праектах Чырвонага Крыжа, якія  маюць сацыяльную накіраванасць. І вылучаюцца нашы валанцёры творчым падыходам да асэнсавання ідэй міласэрнасці і гуманізму. Неаднаразова воб-ласць удзельнічала ў праграме “Развіццё мясцовых валанцёрскіх ініцыятыў у аддаленых рэгіёнах Беларусі”. Актыўна падтрымалі на Брэстчыне і праект “Удзел моладзі ў грамадзянскім грамадстве”. У апошні раз да выканання было прынята 12 міні-праектаў, на якія Дацкі Чырвоны Крыж выдзеліў гранты. Амаль 250 валанцёраў у Лунінецкім, Брэсцкім, Пінскім, Івацэвіцкім раёнах, у Пружанах, Бярозе, Баранавічах, Брэсце прынялі ўдзел у іх рэалізацыі.
Праект “Крылы душы”, які здзейснілі школьнікі Аснежыцкай САШ Пінскага раёна дапамог сацыяльнай адаптацыі маладых інвалідаў і навучыў здаровых падлеткаў успрымаць нармальна і адэкватна равеснікаў, якія маюць праблемы са здароўем. У Баранавіцкім прафесійна-тэхнічным каледжы бытавога абслугоўвання прыдумалі праект “Цырульнік”. Валанцёры працавалі з наведвальнікамі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання. Іх акцыі “Кожнае дзіця мае права на шчасце” і “Мы – побач!” не пакінулі абыякавымі навучэнцаў кале-джа. А вучні САШ №1 г. Бярозы правялі праект “Падары шчасце дзецям-3”. Ён стаў працягам двух папярэдніх, якія дапамаглі наладзіць валанцёрам адносіны з выхаванцамі дзіцячага сацыяльнага прытулку. Цяпер школьнікі пастараліся ўмацаваць гэтае шчырае сяброўства. Валанцёрскі атрад абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў таксама выканаў свой праект, які назвалі “Праменьчык у ваконцы”. Праваахоўнікі дапамагалі дзецям, якія трапілі ў сацыяльна небяспечную сітуацыю, узялі шэфства над ветэранамі міліцыі. Сонечнымі промнямі сталі іх добрыя справы.
Безумоўна, цікавымі і карыснымі атрымаліся міні-пректы “Радасць у дзіцячыя сэрцы” валанцёрскай групы “Добрыя сэрцы” з Ляхавіч, “Роўныя сярод роўных” вучняў Косаўскай САШ  і “Дапамажы нам дапамагчы іншым” атрада “Анёлы міласэрнасці” Стайкаўскай школы Івацэвіцкага раёна. Прынамсі, пастараліся ўсе.
Як адзначыла старшыня абласной арганізацыі БТЧК Ларыса Варанко, раней асноўнай тэмай праектаў быў здаровы лад жыцця, а цяпер большасць прапаноў валанцёраў скіравана на работу з маладымі інвалідамі, праблемнымі дзецьмі, пажылымі людзьмі. Гэта тым больш важна, што моладзь не праходзіць міма болю, гора, бяды незнаёмых людзей, а вучыцца несці ў наш свет дабрыню і мір.
Лідзія КУРБАТ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля