БУДУЦЬ ЖУРНАЛІСТАМІ

БУДУЦЬ ЖУРНАЛІСТАМІ

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Сёлета 9 юных карэспандэнтаў “НТ” спрабавалі свае сілы ў паступленні на журналісцкія спецыяльнасці вышэйшых навучальных устаноў. І ўсе 9 (прычым 8 з іх паспяхова вытрымалі конкурс для бюджэтнага навучання) атрымаюць 1 верасня запаветныя студэнцкія білеты.
Рэдакцыя шчыра віншуе сваіх юных аўтараў і жадае выдатнай вучобы. Мы ганарымся  Вікторыяй Гомза (г. Баранавічы), Анастасіяй Тарасюк
(г. Івацэвічы), Дар’яй Гарбацкай (Іванаўскі раён), Янінай Шукай (г. Пружаны), Палінай Весяловай, Ганнай Парамон, Юліяй Коласавай (усе – з Бярозы), якія сталі студэнткамі Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта; а таксама брастаўчанкамі Маргарытай Сяргеевай і Аленай Дзебіш, якія паступілі на спецыяльнасць “Журналістыка (друкаваныя СМІ)” у БрДУ імя А.С. Пушкіна. Малайцы, дзяўчаты!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці правяло на Кобрыншчыне сустрэчу маладых спартсменаў рэгіёна з дзецьмі, якія адпачываюць у летніку “Хваля”

Следующая запись

Шукайце зубра не толькі ў Белавежскай пушчы…