Рэпетыцыя

Рэпетыцыя

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Афіцыйны прадстаўнік Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў па Брэсцкай вобласці Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт першым у рэгіёне пачаў тэставы марафон
Усяго ж на Брэстчыне вызначаны некалькі пунктаў, дзе можна праверыць свае веды: Баранавічы, Бяроза, Драгічын, Пружаны, Івацэвічы, Кобрын, Лунінец, Ляхавічы, Іванава, Ганцавічы, Столін, Пінск і вёска Пінкавічы Пінскага раёна.
– Папулярнасць пробнага тэсціравання з кожным разам расце, удзельнікаў становіцца больш, – расказаў дырэктар Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання Уладзімір Мароз. – Папярэднімі вынікамі мы задаволены, але, вядома, ёсць чаму вучыцца нашым абітурыентам.
У лютым на базе навучальных устаноў вобласці адкрыюцца курсы падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. На занятках юнакі і дзяўчаты змогуць атрымаць кансультацыі па змесце тэстаў і прааналізаваць вынікі іспытаў мінулых гадоў.
Асаблівасцю сёлетняга пробнага тэсціравання з’яўляецца ўвядзенне новай паслугі  Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў і Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання. Цяпер абітурыенты змогуць разабраць свае памылкі. Для гэтага неабходна звярнуцца па месцы праходжання іспытаў і заплаціць сімвалічную суму – 5 тысяч рублёў. Пасля фармальнай працэдуры ўсе жадаючыя атрымаюць падрабязную расшыфроўку тэстаў. Немалаважна, што абітурыенты не толькі даведаюцца, якія заданні выканалі няправільна, але і дзе можна ўзяць інфармацыю па праблемных пытаннях.
Скончыцца другі этап тэсціравання ў Брэсце 20 лютага, а ў рэгіёнах – у першыя дні сакавіка. Паспрабаваць свае сілы можна па ўсіх школьных прадметах.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Мільён за ліхтары

Следующая запись

Камп’ютар 300-тысячнаму госцю