Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь правёў шостую сесію
Галоўная задача членаў Савета Рэспублікі – умацоўваць сувязь цэнтральнай улады з рэгіёнамі
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню выбіраюцца па 8 членаў, а яшчэ 8 членаў Савета Рэспублікі назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Члены Савета Рэспублікі вылучаны рэгіёнамі для непасрэднага ўдзелу ў дзейнасці цэнтральных органаў улады, палітычным жыцці дзяржавы. Гэта неабходна для ўмацавання сувязі цэнтра з рэгіёнамі, больш поўнага ўліку запытаў і інтарэсаў грамадзян. У Савеце Рэспублікі прадстаўлены перш за ўсё кіраўнікі рэгіёнаў, прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якім даводзіцца пастаянна вырашаць гаспадарчыя, сацыяльныя і іншыя пытанні.
У складзе Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання 14 працэнтаў – кіраўнікі аграпрамысловага комплексу. Ім заўсёды ёсць аб чым пагаварыць, падзяліцца ўражаннямі і вопытам работы са сваімі калегамі.
Падчас правядзення шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання члены Савета Рэспублікі (злева направа): старшыня СВК “Прагрэс-Верцялішкі”, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Герой Беларусі Васіль Рэвяка, першы намеснік дырэктара ААТ “Бярозаўскі сыраробны камбінат” Марына Анікеева, генеральны дырэктар ЗАТ “Агракамбінат “Зара”, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дэпутат Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Леанід Маісееў, старшыня СВК “Астрамечава”, доктар эканамічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дэпутат Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў, старшыня грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі аграпрамысловы саюз” і “Беларускі сялянскі савет” Аляксей Скакун, генеральны дырэктар раённага ўнітарнага прадпрыемства “Агракамбінат “Ждановічы”, дэпутат Мінскага раённага Савета дэпутатаў Рыгор Чуйко, генеральны дырэктар ААТ “Белавежскі”, кандыдат эканамічных навук, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дэпутат Камянецкага раённага Савета дэпутатаў Юрый Мароз.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.