Сезон палявання на зайца, вавёрку і іншыя віды дзікіх жывёл закончыўся…

Сезон палявання на зайца, вавёрку і іншыя віды дзікіх жывёл закончыўся…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Закончыўся сезон палявання на зайца, вавёрку і іншыя віды дзікіх жывёл пры дапамозе стрэльбы

31 студзеня закончылася паляванне з дапамогай стрэльбы на аленя высакароднага і плямістага, лань еўрапейскую, бабра рачнога, рачную выдру, а ў апошнюю нядзелю студзеня – яшчэ і на зайца, вавёрку, гарнастая, куніцу і тхара ляснога. Затое з 1 лютага па 1 сакавіка дазваляецца паляванне ў светлы час сутак (без стрэльбы, выкарыстоўваючы толькі пасткі і сачкі) на бабра рачнога і выдру рачную. Таксама ў гэты тэрмін і такімі ж спосабамі можна паляваць на андатру і норку амерыканскую.
Аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства можна паведаміць па тэлефоне «гарачай лініі»: 8(0162)-20-70-00.
Канстанцін ГЕТМАНЮК,
дзяржінспектар Брэсцкай міжраённай інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

У Брэсце прайшла калегія ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама

Следующая запись

Без сацыяльнага напружання…